wd wp Пошук:

Betula medwediewii

Betula medwediewiiвід раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

У культуры сустракаецца даволі рэдка, галоўным чынам у батанічных садах.

Распаўсюджанне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае Грузію, паўночна-ўсходнія раёны Ірана і паўночна-заходнія раёны Турцыі[3].

Расце ў гарах на вышыні 1000-1500 м над узроўнем мора. Па Мала-Аджарскаму хрыбту ўтварае своеасаблівыя групоўкі з Quercus pontica і рададэндранамі (Rhododendron).

Лісце

Батанічнае апісанне

Невысокае дрэва (3-6 м) або буйны куст з бялёсай карой і прамымі галінамі. Парасткі даволі тоўстыя, бароздавыя, касмата апушаныя; больш старыя галіны цёмна-бурыя з рассеянымі чачавічкамі, голыя.

Пупышкі буйныя, яйкападобна-даўгаватыя, клейкія, з 6-8 цёмна-бурай, па краі расніцавай лускай. Лісце яйкападобнае да эліптычнага і зваротнаяйкападобнага, даўжынёй 6-12 см, шырынёй 3-6 см, найбольш шырокае прыблізна на сярэдзіне ліставай пласцінкі, на верхавіне часцей закругленае з кароткім лязом, радзей выцягнутае і завостранае, ля аснавання круглявае, часам трохі сэрцападобнае, па краі няправільна або дваяка-тонка-зубчастае, зверху цёмна-зялёнае, цьмянае або трохі ільснянае, знізу светла-зялёнае, на валасістых хвосціках даўжыней (ад 4) 8-20 мм.

Тычынкавыя каташкі цыліндрычныя, адхіленыя або павіслыя, даўжынёй 4-5 см, шырынёй 0,5—1 см, сабраны па 2-3 на вяршыні галінак. Песцічныя каташкі даўгавата-цыліндрычныя, прамыя або некалькі выгнутыя, даўжынёй 2,5—4 см, дыяметрам 1,5—1,8 см, на апушаных ножках. Прыкветкавыя лускі падоўжана клінаватыя, трохлопасцевыя, ля аснавання моцна дравяністыя, па краі валасіста-расніцавыя, з лінейна-даўгаватымі лопасцямі; сярэдняя лопасць дагары некалькі пашыраная, у 2 разы даўжэй бакавых, адхіленых долей.

Арэшак зваротнаяйкападобны, даўжынёй каля 3 мм. Крыльца вузкае, прыкладна ў 4 разы вузей арэшка.

Таксанамія

Від уваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).

  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 рода  
         
  порядок Букакветныя     падсямейства Берёзовые     від
Betula medwediewii
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бярозавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Азіі