wd wp Пошук:

BMW i8

BMW i8BMW i8 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20142020
Зборка:  ФРГ
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 8 ст. [АКПП](/АКПП "АКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4689 мм
Шырыня: 1942 мм
Вышыня: 1297 мм
Клірэнс: 117 мм
Колавая база: 2800 мм
Каляіна пярэдняя: 1644 мм
Каляіна задняя: 1721 мм
Маса: 1485 кг
Поўная маса: 1870 кг
Іншае
Грузападымальнасць: 385 кг
Аб'ём бака: 30 л

BMW i8 — гібрыдны аўтамабіль кампаніі BMW. Канцэпт-кар быў прадстаўлены ў 2009 годзе, першы серыйны ўзор — на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 2013 года[1].

У чэрвені 2020 года вытворчасць мадэлі была завершана. Кожная з 18 апошніх машын мела свой уласны ўнікальны колер[2]. Апошнім BMW i8 стаў родстэр колеру Portimao Blue. З 2014 па 2020 год было выпушчана 20 500 аўтамабіляў[3].

Дызайн

BMW Vision Efficient Dynamics ўяўляе сабой паўнапрываднае двухдзвернае купэ. Шасі і падвеска зробленыя з алюмінія, дах і дзверы выкананы з полікарбаната. Каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0,26.

Прыборная панэль размешчана на цэнтральным Head-up дысплеі і ветраной шыбе. Такое спалучэнне стварае ўражанне трохмернай прасторы. Найбольш важная інфармацыя, такая як паказанні спідометра і маршрут следавання, выдаецца на ветраную шыбу ў фонавым выглядзе, што забяспечвае найбольшую бяспеку, так як кіроўцу не прыходзіцца глядзець на панэль прыбораў.

Сілавой устаноўкай аўтамабіля з’яўляецца гібрыдная сістэма Plug-in hybrid. Сістэма выкарыстоўвае спалучэнне 2-х электрарухавікоў, якія сілкуюцца ад літый-іённых акумулятараў і 1,5-літровага трохцыліндравага бензінавага рухавіка з турбанаддзіманнем B38K15T0(англ.) бел. магутнасцю 170 кВт (231 к. с.). Першы электрарухавік размяшчаецца на пярэдняй восі і выдае пастаянную магутнасць 60 кВт і максімальную 96 кВт. Другі электрарухавік размешчаны паміж асноўным электрарухавіком і бензінавым рухавіком, выдае пастаянную магутнасць 25 кВт і служыць для запуску РУЗ. Трансмісія ўяўляе сабой 6-ступеньчатую рабатызаваную каробку перадач другога пакалення.

У агульнай складанасці аўтамабіль развівае магутнасць 266 кВт (362 к. с.) і максімальны круцільны момант 570 Нм. Разганяецца да 100 км/г за 4,4 секунд і развівае максімальную хуткасць 250 км/г (абмежаваная электронікай). Расход паліва ў змешаным цыкле складае 2,1 літра на 100 км. Запас ходу ад акумулятарных батарэй у сярэднім каля 30 км. Максімальны агульны запас ходу складае 600 км[4].

У кіно

Зноскі

  1. Анастасия Новикова 10 главных новинок Франкфуртского автосалона(руск.) . Forbes. forbes.ru (10 верасня 2013). Праверана 27 красавіка 2015.
  2. BMW i8 Production Ends With 18 Uniquely Colored Cars(англ.) . motor1.com (26 чэрвеня 2020). Праверана 26 чэрвеня 2020.
  3. The last BMW i8 built is a stunning one: Painted in Portimao Blue(англ.) . bmwblog.com (14 чэрвеня 2020). Праверана 18 чэрвеня 2020.
  4. BMW i8 : Технические характеристики(нявызн.). www.bmw.ru. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Серийный BMW i8 выехал на дороги(руск.) . За рулём. zr.ru (28 декабря 2011 г.). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2013. Праверана 12 студзеня 2013.
  6. Анна Килимник Захватывает дух(руск.) . Коммерсант. kommersant.ru (16 лютага 2015). Праверана 27 красавіка 2015.
  7. Духless 2: Что предложил герою президент Путин?(нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гібрыдныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2014
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 2020-х
Катэгорыя·Купэ (кузаў)