wd wp Пошук:

BMW X3

BMW X3BMW X3 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2003—цяперашні час
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
На рынку
Звязаныя: BMW 3
Падобныя мадэлі: Audi Q5, Mercedes-Benz GLK-клас, Infiniti EX, Land Rover Freelander
Сегмент: J-сегмент
Пакаленні

BMW X3кампактны красовер нямецкай кампаніі BMW.

Першае пакаленне

X3 першага пакалення (E83) быў распрацаваны і выпускаўся сумесна з кампаніяй Magna Steyr на заводзе ў Грацы, Аўстрыя. Выпускаўся з 2003 па 2010 год, у 2006 годзе быў мадэрнізаваны.

Рухавікі

На E83 ставілі маторы двух пакаленняў: аўтамабілі першых гадоў выпуску абсталёўваліся рухавікамі М-серыі, пасля 2006 года — N-серыі.

Трансмісія

На Х3 кампанія BMW прадставіла сваю новую схему поўнага прывада xDrive: сталы прывад на заднія колы, а цяга да пярэдніх колаў перадаецца праз электронна-кіраваную муфту, ступень блакавання якой змяняецца ад 0 да 100% па камандзе блока кіравання. Па змаўчанні размеркаванне цягі складае 40:60.

Бяспека

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2008 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2008[1]
Бяспека дарослых пасажыраў 28
Бяспека пасажыраў-дзяцей 39
Бяспека пешаходаў 5
Пратэставаны аўтамабіль — BMW X3, 2.0 diesel, standard trim

Другое пакаленне

Прэзентацыю новага пакалення BMW X3 чакалі да восені 2010 года, яна павінна была адбыцца на міжнародным аўташоу ў Парыжы, аднак у канцэрне BMW палічылі патрэбным да лістапада вывесці новы аўтамабіль на рынак. Другое пакаленне красовера было прадстаўлена ў ліпені 2010 года, вытворчасць аўтамабіля пачалася 1 верасня 2010 года.

X3 2011 мадэльнага года пабудаваны ў стылі папярэдніка, аднак красовер стаў некалькі буйней і атрымаў павялічаны на 12 мм дарожны прасвет, а таксама павялічаную на 15 мм колавую базу.

У ЗША і Еўропе будзе даступная мадыфікацыя BMW X3 xDrive 35i, якая аснашчана бензінавым шасціцыліндравым радным рухавіком аб’ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к. с. з падвойным турбанаддзіманнем. Таксама ў Штатах будзе прапанаваны X3 xDrive 28i з бітурбіраваным маторам (243 к. с.), а ў Еўропе прадставяць турбадызельны X3 xDrive 20d (184 к. с.). Базавай каробкай перадач для ўсіх мадыфікацый стане 8-ступеньчатая АКПП, для мадыфікацыі xDrive 20d прапануюць і 6-ступеньчатую МКПП.[2]

Вытворчасць красовера другога пакалення была разгорнута на заводзе BMW у Грырэ (Паўднёвая Караліна, ЗША) 1 верасня 2010 года, адразу ж пасля сходу з канвеера апошняга X3 у кузаве (E83). Для выпуску гэтага аўтамабіля было прыцягнута дадаткова 500 працоўных.[3]

Аўтамабілі першага пакалення адрозніваліся высокай надзейнасцю. Аб характарыстыках і якасцях новага аўтамабіля казаць пакуль рана, аднак вядома, што падвеска X3 2011 мадэльнага года выканана з выкарыстаннем алюмінія.

У 2013 годзе базавы аднарадны шасціцыліндравы рухавік без турбанаддзімання быў заменены на турбіраваны 2-х літровы чатырохцыліндравы рухавік. Такім чынам вытворца палепшыў паказчык расходу паліва на два літры. Эканамічнасць рухавіка ў сярэднім паднялася да 10,23 л/100км на паліве прэміум-класа. Гэты рухавік забяспечвае ўражлівыя хадавыя характарыстыкі, але ён не такі вытанчаны, як яго папярэднік. Палепшаны аўтамабіль BMW X3 35i, кошт якога вышэй за базавы, абсталяваны 3-х літровым турбіраваным шасціцыліндровым рухавіком з магутнасцю ў 300 конскіх сіл. Новым для 2015 года варыянтам стаў аўтамабіль з апцыянальным 2-х літровым чатырохцыліндравым дызельным рухавіком на 180 к. с. У 2016 годзе пашырыліся магчымасці выкарыстання USB і Bluetooth.[4]

Бяспека

Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2011 годзе:

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2011[5]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў 31,688%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,983%
Бяспека пешаходаў 19,153%
Актыўная бяспека 571%
Пратэставаны аўтамабіль — BMW X3 2.0 Diesel

Трэцяе пакаленне

Над дызайнам запланаванага на 2018 мадэльны год трэцяга пакалення працаваў аўстралійскі дызайнер Калвін Люк (англ.: Calvin Luk)[6].

Новая версія будзе мець індэкс G01 і ў цяперашні час вядзецца актыўная работа над прататыпам. Новы красовер X3 будзе ўжываць гібрыдныя тэхналогіі і будзе даступны з дызельным двухлітровым рухавіком B47 (наступнае пакаленне трохлітровых дызельных рухавікоў B57) і бензінавы варыянт B58: турбіраваны шасціцыліндравы рухавік аб’ёмам 2998 см3[7].

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x3/15750
  2. Прэзентацыя красовера BMW X3 новага пакалення Архівавана 4 сакавіка 2016. AMbox.ru, 16.07.2010
  3. Пачалася вытворчасць BMW X3 другога пакалення Архівавана 5 сакавіка 2012. AMbox.ru, 02.09.2010
  4. Как мы тестировали BMW X3 2016
  5. https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x3/10958
  6. BMW X3 for the locals – motoring.com.au (нявызн.). motoring.com.au. Праверана 17 ліпеня 2015.
  7. The next BMW X3 spied: full scoop on 2017’s G01 SUV (нявызн.). Праверана 17 ліпеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2004
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2017
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2003
Катэгорыя·Красоверы
Катэгорыя·Аўтамабілі 2020-х
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента J
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы для абнаўлення
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2010
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2002
Катэгорыя·Аўтамабілі 2010-х
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аўтамабілі 2000-х