wd wp Пошук:

BMW 335

BMW 335BMW 335 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19391941
Зборка:  Германія
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
4‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[1]
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")I6, 3485 см³[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-хутк. [МКПП](/МКПП "МКПП")[[2]](/BMW_335#cite_note-conceptcarzBMW335.com-2)ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4840 мм
Шырыня: 1700 мм
Вышыня: 1690 мм
Колавая база: 2980 мм
Маса: 1300 кг
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 326
Іншае
Дызайнер: Фрыц Фідлер(англ.) бел.

BMW 335 — самы вялікі і самы моцны аўтамабіль кампаніі BMW вышэйшага сярэдняга класа даваеннага часу (1939—1941). Дадзеная мадэль перапыніла доўгае дамініраванне ў гэтым класе машын мадэляў 320 і 340 Mercedes-Benz.

Гісторыя

BMW 335. Кабрыялет. 1939

Поспех мадэлі 1936 года BMW 326 падштурхнуў вытворцу спраектаваць большы аўтамабіль з падобнымі характарыстыкамі і камплектуючымі. Тады паралельна распрацоўвалася мадэль BMW 337[3] з даўжэйшым на 136 мм шасі, магутным маторам R6 аб’ёмам 3,5 л і магутнасцю 90 к. с., якія перайшлі да мадэлі 335. З корпусам класа Пульман гэта быў аўтамабіль класа люкс, які з-за пачатку Другой сусветнай вайны не дачакаўся серыйнай вытворчасці. Калі рухавік з мадэлі 326 выкарыстоўваўся ў пасляваенны час на BMW 501/502, то рухавік для 335/337 мадэляў больш не рабілі, перайшоўшы да новай мадэлі рухавіка R6. Канструкцыя BMW 335 у асноўным паўтарала мадэль 326, толькі з-за выкарыстання больш цяжкага і моцнага матора была павелічана колавая база, падоўжылі маторны адсек і ўзмацнілі пярэднюю падвеску і трансмісію[4]. Мадэль развівала хуткасць 145 км/г[5]. Прататып BMW 335 прадставілі ў 1938 годзе на Лонданскім аўтасалоне, дзе на рынку Брытанскай імперыі машыны BMW з 1934[1] года прасоўвала кампанія Frazer Nash[1][6]. Дызайнер BMW 335 Фрыц фідлер будзе працаваць у ёй ў пасляваенны час.

BMW 335 выпускаўся з кузавамі 4-дзверны седан (7850 райхсмарак), 2- (9050 райхсмарак) і 4-дзверны кабрыялет[1].

Вайна пачалася праз пару месяцаў пасля пачатку серыйнай вытворчасці, што моцна паўплывала на продаж. Было прададзена каля 410 экзэмпляраў BMW 335, якія сёння адносяць да рарытэтных аўтамашын.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year’s automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
  2. 1939 BMW 335(нявызн.). conceptcarz.com. Праверана 11 лютага 2008.
  3. BMW 337 (ням.)
  4. Hart, Roger (July 23, 2012). “A Taste of Luxury”. Autoweek 62 (15): 20–21. ISSN 0192-9674. https://archive.org/details/sim_autoweek_2012-07-23_62_15/page/20.
  5. Technical specifications of 1939 BMW 335(нявызн.). carfolio.com. Архівавана з першакрыніцы 25 February 2008. Праверана 12 лютага 2008.
  6. Frazer Nash (ням.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі 1930-х
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1939
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Аўтамабілі 1940-х
Катэгорыя·Кабрыялеты