wd wp Пошук:

BMW 501/502

BMW 501/502BMW 501/502 на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19521958 (501)
19551964 (502)
Зборка:  ФРГ
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месн.)
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")I6, 1971-2077 см³ V8, 2580-3168 см³ (502)[Трансмісія](/Трансмісія "Трансмісія") 4-хутк. [МКПП](/МКПП "МКПП")ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 4730 мм
Шырыня: 1780 мм
Вышыня: 1530 мм
Колавая база: 2835 мм
Маса: 1340 кг і болей (501)
1440 кг і болей (502)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 503, BMW 3200 CS
Падобныя мадэлі: BMW/EMW 340
Сегмент: D-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 70 л
Дызайнер: Пётр Шыманоўскі

BMW 501/502 — сямейства вялікіх седанаў ад BMW. Тэхнічнай асновай сямейства сталі даваенныя распрацоўкі BMW, але арганізаваць серыйны выпуск атрымалася толькі восенню 1952 года. Працягваўся ён да 1964 года. На базе сямейства 501/502 былі створаны спорткупэ BMW 503 і BMW 3200 CS.

Гістарычны кантэкст

Пасля Другой сусветнай вайны кампанія BMW апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

Самы буйны завод у Эйзенахе апынуўся ў савецкай зоне акупацыі і фактычна атрымаў поўную незалежнасць ад галаўнога офіса кампаніі ў Баварыі. З 1945 па 1950 гады тут аднавілі вытворчасць перадваеннай мадэлі BMW 321, а неўзабаве завод пачаў выпускаць (у асноўным, для рэпарацыйных паставак у СССР і на экспарт) мадэрнізаваную і абноўленую версію даваеннага седана BMW 326, названую спачатку BMW 340 — у ёй характэрная для BMW рашотка радыятара з двума вертыкальнымі «ноздрамі» была заменена на больш сучасную, з гарызантальнымі брусамі. У 1951 годзе завод быў вымушаны памяняць марку BMW на EMW (E ад Eisenacher), а завадскі лагатып з традыцыйнага сіне-белага «вентылятара» BMW ператварыўся ў падобны, але чырвона-белы «вентылятар». Гэты аўтамабіль выпускаўся да 1955 года, і пасля шляхі BMW і EMW канчаткова разышліся. На заводзе ў Эйзенахе ў далейшым выпускалі малалітражкі Wartburg.

Пакінуты завод у Мюнхене ў гады вайны выпускаў авіярухавікі, і быў цалкам разбураны авіяцыяй саюзнікаў. Яго аднаўленне заняло шмат гадоў.

501

BMW 501 V8
Тым не менш у [Мюнхене](/Горад_Мюнхен "Горад Мюнхен") падумвалі аб аднаўленні аўтамабільнай вытворчасці. У [1949](/1949 "1949") годзе быў створаны прататып аўтамабіля BMW 501, дызайн для якога распрацавала італьянскае атэлье [Pininfarina](/Pininfarina "Pininfarina"). Тым не менш, гэты прататып не быў прыняты, а замест яго пачалася распрацоўка аўтамабіля з выкарыстаннем перадваенных задзелаў кампаніі. BMW прадставіла 501-ю мадэль у [1951](/1951 "1951") годзе на выставе IAA ў Франкфурце. Аўтамабіль быў запушчаны ў серыю толькі ў [1952](/1952 "1952") годзе. Першапачаткова на яго ўсталёўваўся слабы для цяжкага аўтамабіля радны шасціцыліндравы рухавік аб'ёмам 1971 см3, развіваўшы ўсяго 65 [к. с.](/Конская_сіла "Конская сіла") і разганяўшы аўтамабіль да 135 км/г, што не дазваляла на роўных спаборнічаць з найноўшымі мадэлямі [Mercedes-Benz](/Mercedes-Benz "Mercedes-Benz"). У астатнім, аўтамабіль быў досыць сучасны — на ім былі ўжытыя гнутае шкло, дэталі з лёгкіх сплаваў і іншыя тэхнічныя навінкі. Аднак, дызайн аўтамабіля быў досыць кансерватыўным — палупантоныя кузавы з плыўным пераходам ад пярэдніх крылаў да задніх у тыя гады актыўна выцясняліся цалкам пантоннымі (як у «[Перамогі](/ГАЗ-М20 "ГАЗ-М20")»). У адрозненне ад EMW, мюнхенскія BMW захавалі фірмовую рашотку радыятара з двума вертыкальнымі «ноздрамі». Дызайн аўтамабіля быў вельмі самабытным і прыгожым, у сябе на радзіме гэтыя машыны атрымалі мянушку «Анёл Барока» ([ням.](/Нямецкая_мова "Нямецкая мова"): «Barockengel»). Кузаў для новай мадэлі выраблялі ў штутгарцкай фірме Baur.

У 1955 годзе аўтамабіль атрымаў шасціцыліндравы рухавік працоўным аб’ёмам 2077 см3, які развіваў 72 к.с.

502

BMW 502 1959
Праз тры гады была запушчана ў серыю і васьміцыліндравая версія (2580 см3, 100 к. с., 160 км/г), якая атрымала пазначэнне BMW 502. З’яўленне гэтай мадыфікацыі дазволіла не толькі зраўняцца з [Mercedes-Benz](/Mercedes-Benz "Mercedes-Benz"), але і апярэдзіць яго, так як першы штутгартцкі V8 з’явіўся толькі ў [1963](/1963 "1963") годзе. У [1958](/1958 "1958") годзе вытворчасць шасціцыліндравых 501-х было спынена.

Гэтак жа, кузаўное атэлье Baur на базе BMW 502 выпускала купэ і кабрыялеты.

Ацэнка мадэлі

Нягледзячы на ў цэлым удалую канструкцыю і цудоўны дызайн, BMW 501/502 не былі камерцыйна паспяховымі машынамі: у пасляваеннай Германіі асаблівым попытам яны не карысталіся, а ў іншых краінах тавары «Made in Germany» куплялі неахвотна. Самы выгадны ў тыя часы амерыканскі рынак быў перапоўнены падобнымі аўтамабілямі мясцовай вытворчасці, і перспектыў выхаду на яго не было. Задачу выратавання фірмы BMW і выхаду з крызісу прыйшлося вырашаць зусім іншым аўтамабілям.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Аўтамабілі BMW
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1952
Катэгорыя·Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1955
Катэгорыя·Аўтамабілі сегмента D
Катэгорыя·Заднепрывадныя аўтамабілі
Катэгорыя·Аўтамабілі 1960-х
Катэгорыя·Седаны
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтамабілі 1950-х