BMW 321BMW 321 на Вікісховішчы
Агульныя даныя
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG Sowjetische AG Maschinenbau Awtowelo |
Выпуск: | 1938—1941, 3 814 экз.[1] 1945—1950, 8 996 экз.[2] |
Зборка: | ![]() ![]() |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[3] |
Даўжыня: | 4500 мм |
Шырыня: | 1540 мм |
Вышыня: | 1500 мм |
Колавая база: | 2750[4] |
Каляіна пярэдняя: | 1300[4] |
Каляіна задняя: | 1300[4] |
Маса: | 1000 кг (прыблізна)[3] |
Папярэднік |
Пераемнік |
Звязаныя: | BMW 320, BMW 326, BMW 340 |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер(англ.) бел. |
BMW 321 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1938[5]—1941 гадоў, які прыйшоў на замену мадэлі BMW 320, хоць знешне яны мала адрозніваліся. Вырабляўся на заводзе ў Айзенаху.
Праз вайну вытворчасць была спынена. Выраб мадэлі працягнулі ў савецкай акупацыйнай зоне ў пасляваенны перыяд, у 1945—1950 гадах. Пасля вайны акрамя некаторых будынкаў, у Айзенаху захаваўся запас гатовых дэталяў і запчастак, а на берлінскім заводзе "Ambi-Budd", які выпускаў кузавы, уцалелі штампы і зварачныя кандуктары. У сувязі з гэтым было пастаноўлена аднавіць выворчасць. Першыя 14 аўтамабіляў былі сабраныя ў лістападзе 1945 года. Выпуск у 1947 годзе склаў 2035 адз.; 1948 — 2398; 1949 — 2734[6].
Мадэль пабудавалі на скарочаным шасі мадэлі BMW 326 і запазычаным з яе мадэрнізаваным 6-цыліндравым верхнеклапанным радным рухавіку з двума карбюратарамі аб’ёмам 1971 см³, магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Таксама з 320 была запазычана 4-ступеньчатая каробка перадач. Аўтамабіль разганяўся 0-100 км/г за 35,5 сек і яго максімальная скорасць складала 115 км/г. Хадавая частка адпавядала мадэлям BMW 320/BMW 326, але з пашыраным на 110 мм кузавам. Гідраўлічныя тармазы мелі прывад на ўсе колы. Як і ў машын вышэйшага класа, мадэль 321 атрымала суцэльнаметалічны кузаў, які вырабляла берлінская фабрыка Ambi-Budd. Вонкава яна трохі нагадвала мадэль 326, але атрымала толькі двухдзверныя кузавы[1][3].
BMW 321 выпускалі з кузавамі седан за 4800 марак (2078 машын), 4-месны кабрыялет за 5650 марак (1551 машын).