wd wp Пошук:

BASF

Штаб-кватэра BASF у Людвігсхафене

BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свеце[6] хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.

Гісторыя

Канцэрн заснаваны 6 красавіка 1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.

З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben[7].

Апісанне

Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак[8].

Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш[8].

Уласнікі і кіраўніцтва

72 % акцый BASF належыць істытуцыянальным фундатарам (сярод якіх AXA SA — больш за 5 %, Allianz AG — 2,6 % і General Capital Group — 2,1 %).

Курт Бок (ням.: Kurt Bock) — старшыня савета дырэктараў, Юрген Штрубэ (ням.: Jürgen F. Strube) — старшыня наглядальнага савета.

Зноскі

  1. Deutsche Länderbank AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  2. Chemische Düngerfabrik Rendsburg // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  3. Glasurit-Werke M. Winkelmann AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  4. Deutsche Gasolin AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  5. Phrix-Werke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  6. BASF SE information and related industry information from Hoover’s United Kingdom (UK)
  7. BASF in China, History
  8. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1865 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Франкфурцкай біржы
Катэгорыя·Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Германіі