wd wp Пошук:

Argyresthia pruniella

Argyresthia pruniella — від матылькоў роду Argyresthia сямейства Argyresthiidae, шкоднік сельскагаспадарчых культур. Да ліку кармавых раслін акрамя вішні адносяцца таксама чарэшня, сліва, абрыкос, персік і цёрн, часам яблыня, груша, глог, рабіна і ляшчына[1].

Апісанне

Argyresthia pruniella — рудавата-карычневы матылёк даўжынёй да 5 мм[2] з размахам крылаў 12 мм[3]. Пярэднія крылы іржава-карычневыя з белымі перламутравай бліскучымі палоскамі, перарывістымі на сярэдзіне крыла. Палоскі часта ахопліваюць асноўную паверхню крыла, і ў спакойным стане матылёк мае бліскучую перламутравую афарбоўку. Заднія крылы вузкія, шэрыя, з махрамі з доўгіх валасінак. Яйкі авальныя, зялёныя, з чорнымі кропкамі, даўжынёй 0,5, шырынёй 0,3 мм[2]. Гусеніцы старэйшага ўзросту зелянява-жоўтыя, з карычневай галавой. Даўжыня дарослых гусеніц да 0,6 см[4].

Арэал

Жыве ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў еўрапейскай часткі ад Карэліі да Крыму[1].

Біялогія

Яйкі зімуюць каля пладовых пупышак на тонкіх разгалінаваннях і ў расколінах кары. Калі пупышкі брыняюць, з яек выходзяць гусеніцы зелянява-жоўтага колеру, даўжынёй 0,6 см, і пашкоджваюць іх[3]. Пашкоджаныя пупышкі неўзабаве засыхаюць, і вусені пранікаюць унутр разетак лісця, якое распускаецца, або ў бутоны і абгрызаюць іх, пакідаючы ў месцах пашкоджанняў тонкую павуцінку з дробнымі экскрыментамі[4]. Часам вусені ўкручваюцца ўнутр маладых парасткаў, выклікаючы іх высыханне і абламванне. Калі вішня адцвітае, гусеніцы перапаўзаюць ў глебу, у каляствольным крузе адбываецца акукленне, а праз месяц з’яўляюцца матылі, якія адкладаюць яйкі[3]. Лёт працягваецца ад пачатку ліпеня да канца жніўня.

Зноскі

  1. 1 2 AgroAtlas — Вредители сельскохозяйственных культур — Argyresthia pruniella (Clerck) — Вишневая почковая, или побеговая, моль
  2. 1 2 Моль вишневая побеговая
  3. 1 2 3 Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. —М.: Россельхозиздат, 1981. 54 с.
  4. 1 2 Вишнёвая побеговая моль(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Насякомыя-шкоднікі сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1759 годзе
Катэгорыя·Гарнастаевыя молі
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Молі