wd wp Пошук:

Archiv für slavische Philologie

Тытульны аркуш першага тому часопіса. 1876

«Archiv für slavische Philologie» («Архі́ў фюр сла́вішэ Філалагі́», літаральна — «Архіў славянскай філалогіі») — адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 18761929 гадах у Берліне на нямецкай мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар Ватраслаў Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнароднай навукі. Знаёміў вучоных Заходняй Еўропы са славянскімі культурамі, у тым ліку беларускай.

Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у тым ліку «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» А. Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І. Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па беларускім фальклоры канца XIX — пачатку XX ст., многія даследаванні па беларускай мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры беларускага народа, спрыялі развіццю даследаванняў па беларускай праблематыцы.

Літаратура

  1. (unspecified title) Праверана 24 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Славістыка
Катэгорыя·Часопісы на нямецкай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Часопісы Германіі