wd wp Пошук:

Ватраслаў Ягіч

Ватраслаў Ягіч (харв.: Vatroslav Jagić; 6 ліпеня 1838, Вараждзін — 5 жніўня 1923, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).

Біяграфія

Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886—1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выданні стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1-га міжнароднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар «Энцыклапедыі славянскай філалогіі». Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб’яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118711458 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118711458 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Постаці расійскай палеаграфіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філолагі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Выкладчыкі Бястужаўскіх курсаў
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Філолагі Аўстрыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вараждзінскай жупаніі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вараждзіне
Катэгорыя·Постаці аўстрыйскага літаратуразнаўства