wd wp Пошук:

Amerzone

Amerzone (таксама вядомая як (Amerzone: The Explorer’s Legacy) — камп’ютарная гульня ў жанры квэст, з выглядам ад першай асобы, створаная кампаніяй «Microïds» і выпушчаная кампаніяй «Ubisoft» у 1999 годзе. Дызайнерам гульні выступіў Бенуа Сакаль.

Сюжэт

Кіраўнік 1 - у маяк.

У 1932 годзе малады даследчык Аляксандр Валембуа (Alexandre Valembois), жадаючы праславіцца, адправіўся разам са сваім блізкім сябрам Антоніё Альварэс (Antonio Álvarez) даследаваць таямнічую выспу Амерзон. Яны пасябравалі з мясцовымі абарыгенамі і сталі сведкамі дзіўнага рытуалу, у якім было задзейнічанае гіганцкае яйка знакамітых белых птушак. Жадаючы даказаць усяму свету існаванне гэтых птушак, Аляксандр скарыстаўся даверам абарыгенаў і скраў таямнічае яйка. На жаль, пасля яго вяртання ў Францыю, ніхто не паверыў ні самому Аляксандру, ні яго запісам пра Амерзон.

Прайшло шэсцьдзесят гадоў, свет змяніўся. Скончылася Другая сусветная вайна, а выспа Aмерзон да гэтага часу застаецца недаследаванай і закрытай для старонніх сваім дэспатычным лідарам, Антоніё Альварэсам. Аляксандр Валембуа даўно састарыўся і адзінока дажывае свой век на закінутым маяку. Толькі адно не дае яму спакою: жаданне выправіць зробленую ім калісьці памылку. І вось аднойчы да старога прыходзіць малады журналіст, каб паслухаць аповед пра яго былыя прыгоды…

Гульнявы ​​працэс

Amerzone — гэта прыгодніцкая гульня ад першай асобы, падобная на Myst, дзе гулец прымае на сябе ролю журналіста, які спрабуе выратаваць ад вымірання рэдкі від чарадзейных птушак. Для дасягнення сваёй мэты, гульцу трэба перамяшчацца паміж маляўнічымі гульнявымі лакацыі і шукаць падказкі, пакінутыя Аляксандрам Валембуа.

Ацэнкі і ўзнагароды

Гульня атрымала прэстыжную прэмію «PixelINA Award» на фэсце «Imagina'99».

Рэцэнзіі
Замежныя выданні
Выданне Ацэнка
IGN5.5/10
Расійскія выданні
ВыданнеАцэнка
Absolute Games65%
Рэйтынг на падставе некалькіх рэцэнзій
АгрэгатарРэйтынг
Game Rankings72.78%

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. Game Trivia for AmerZone: The Explorer’s Legacy <! — Загаловак дададзены ботам –>

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні з трохмернай графікай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камп’ютарныя гульні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Квэсты
Катэгорыя·Гульні для Windows