wd wp Пошук:

Alnus viridis

Álnus viridis — лістападнае дрэва або куст, від роду вольха (Alnus) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

Найбольш зімаўстойлівы від роду Вольха, які сустракаецца нават у Арктыцы.

Батанічнае апісанне

Britton N. L., Brown A. у часопісе «Illustrated flora of the northern states and Canada», том 1, 1913 год

У паўночных частках свайго арэалу прысадзісты ці нават паўзучы куст са скарочанымі і скрыўленымі галінамі; у паўднёвых частках арэалу, у Сібіры і на Далёкім Усходзе дрэва да 6 м вышынёй, а падвід (Alnus viridis subsp. sinuata (Regel) Á. Löve & D. Löve) да 12 м вышынёй. З’яўляецца як бы пераходнай формай паміж бярозай і вольхай[3].

Кара гладкая, цёмна-шэрая. Маладыя галіны бурыя або зелянява-шэрыя, а парасткі чырванавата-карычневыя, пляскатыя, клейкія, з белымі чачавічкамі.

Alnus viridis служыць сховішчам прамысловым жывёлам, а таксама складае корм лосям у зімовы перыяд.

Практычнае выкарыстанне

У культуры малавядомая, але можа быць выкарыстана як буйналісты дэкаратыўны куст, восенню доўга захоўвае зялёнае лісце. Кара і лісце даюць фарбу для звярыных шкур.

Класіфікацыя

Таксанамія

Від Alnus viridis уваходзіць у род Вольха (Alnus) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).

  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  ячэ 1—2 роды  
         
  парадак Букакветныя     падсямейства Бярозавыя     вид
Alnus viridis
               
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Вольха
   
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Coryloideae
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45 відаў
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. проф. ДГЛИ Овсянников Г. Ф. Лиственные породы. Пособие для учащихся и лесных специалистов. — Владивосток: ОГИЗ - Далькрай, 1931. — С. 68—69. — 376 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бярозавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL