wd wp Пошук:

Acer Aspire One

Acer Aspire One — лінейка нэтбукаў кампаніі Acer. Першыя мадэлі былі анансаваны на выставе Computex-2008.

Экран мадэляў першага пакалення (AOA110/AOA150) мае дыяганаль 8,9 цаляў (22,6 см), у другім пакаленні даступныя мадэлі з экранамі ў 10,1 цалі (25,6 см, мадэлі AOD150, AOD250, AOD255, AOD270, AO531, Pro AO531) і 11,6 цалі (29.4 см, мадэль AO751).

Амаль усе мадэлі заснаваны на платформе, якая складаецца з працэсара Intel Atom N270/N280 і чыпсэта Mobile Intel 945GSE Express (GMA950) з паўднёвым мостам 82801GBM (ICH-7m). У мадэлі AO751 выкарыстоўваецца звязак з працэсара Intel Atom Z520 1.33 Ггц з чыпсэтам Intel US15W (GMA500).

У якасці аперацыйных сістэм прадусталяваны Linpus Linux (AOA110), Windows XP Home ці Windows Vista Home Basic (AO751). Мадэль Aspire One Pro 531, накіраваная на бізнес-сектар, прапануецца з сістэмамі Windows XP Home, XP Professional і Vista Business, а з канца 2009 і пачала 2010 гадоў — Windows 7 Home Edition. Адна з нешматлікіх мадэляў нэтбукаў, якая мае адразу некалькі фанклубаў, з актыўным абмеркаваннем лінейкі, форумамі і часткамі вікі.

Найменне мадэляў першага пакалення (наменклатура) тып носьбіта: 110-SSD, 150-HDD; OS: A- Linpus Linux, B-Windows XP; Колер: B-Галубы, K-Чорны, W-Белы.

Недахопы

  1. Часам трапляецца шумны вентылятар у мадэлях A110/A150[1] (часткова вырашаецца з дапамогай іншага прыкладання AA1FanControl)
  2. Нізкая прадукцыйнасць назапашвальніка SSD у некаторых мадэлях A110[2] (часткова вырашаецца адмысловымі неафіцыйнымі драйверамі для RAM дыска ці перапрашыўкай SSD)
  3. Малая плошча тачпада і нязручнае размяшчэнне яго кнопак (AOA110/150)
  4. Памер экрана 1024х600 не дазваляе цалкам разгортваць вокны некаторых прыкладанняў. Гэтыя вокны нельга сціснуць, і ніжняя частка акна з кнопкамі (Ок, Адмена, і т. п.) становіцца недаступнай. (У версіях з Linux ёсць магчымасць перамясціць любое акно пры дапамозе левай кнопкі мышы, утрымліваючы Alt. Для Windows маецца адмысловая ўтыліта UMPCScrollBarXP.) А яшчэ ў Windows можна скарыстацца спалучэннем клавіш Alt+Space+Enter, а потым перасоўваць клавішамі са стрэлкамі.
  5. Адсутнасць прамога доступу да слота пашырэння памяці ў мадэлі A110. Нягледзячы на тое, што канструкцыяй прадугледжана магчымасць усталёўкі дадатковага модуля памяці (у мадэлях з 512 Мб) ці замена на больш ёмісты модуль (у мадэлях з 1024 Мб), без поўнай разборкі корпуса нэтбука зрабіць гэтага нельга.

Габарыты і вага[3]

* у таўшчыні паказваецца самае тонкае/тоўстае месца нэтбука

** варыянт з HDD цяжэй, чым з SSD

Характарыстыкі[3]

Мадэль Платформа АС Дысплей Назапашвальнік АЗП Акумулятар Вэб-камера 3G/4G-бесправадны мадэм*
Тып Аб'ём
Мадэлі першага пакалення
A110 Atom N270 1.6 Ггц
+
i945GSE (GMA950)
Linpus Linux 8.9″ ВК са святладыёдным падсвятленнем,
глянцавы, дазвол 1024 x 600
SSD 8 Гб 512 Мб 3-элементны, 2200 мач /
6-элементны, 5200 мач
0.3 Мп
16 Гб 1024 Мб
A150 Linpus Linux HDD 120 Гб /
160 Гб
XP Home 0.3 Мп
1.3 Мп
Мадэлі другога пакалення
D150 Atom N270 1.6 Ггц
ці
Atom N280 1.67 Ггц
+
i945GSE (GMA950)
XP Home 10.1″ ВК са святладыёдный падсвятленнем,
глянцавы, дазвол 1024 x 600
(дазвол D250HD: 1280 x 720)
HDD 160 Гб 1024 Мб 3-элементны, 2200 мач /
6-элементны, 4400 мач /
6-элементны, 5200 мач
0.3 Мп
D250 XP Home + Android 3-элементны, 2200 мач /
6-элементны, 5200 мач
3G у сетках HSDPA, HSUPA і UMTS
531 XP Home
Pro 531 XP Home HDD
/
SSD
250 ГБ
/
64 ГБ
XP Professional
Vista Business
751 Atom Z520 1.33 Ггц
+
US15W (GMA500)
XP Home 11.6″ ВК са святладыёдным падсвятленнем,
глянцавы, дазвол 1366 x 768
HDD 160 Гб
Vista Home Basic

* — апцыянальна

Крыніцы

Зноскі

  1. Шумны кулер у A110/A150 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 28 снежня 2014.
  2. Нізкая прадукцыйнасць SSD у A110 (нявызн.).
  3. 1 2 Характарыстыкі мадэляў на афіцыйным сайце Acer.de (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 28 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мабільныя камп’ютары
Катэгорыя·Нэтбукі
Катэгорыя·Прадукты Acer
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы