wd wp Пошук:

Тачпад

Тачпад ноўтбука

Тачпад (англ.: touchpad — сэнсарная пляцоўка), сэнсарная панэль — указальная прылада ўводу, часцей за ўсё ўжываецца ў ноўтбуках. Таксама існуюць мадэлі клавіятур, сумешчаныя з тачпадам.

Як і іншыя ўказальныя прылады, тачпад звычайна ўжываецца для кіравання «указальнікам» шляхам перасоўвання пальца па паверхні прылады. Тачпады маюць разнастайныя памеры, але звычайна іх плошча не перавышае 50 см². Форма ўвасаблення - часцей за ўсё прастакутнік, але існуюць мадэлі і ў форме круга[1].

Кампанія Apple традыцыйна выкарыстоўвае для пазначэння тачпада слова «трэкпад» (англ.: trackpad).

Гісторыя

Да тачпадаў у ноўтбуках ужываліся трэкпоінты і трэкболы.

У 1988 годзе Джордж Герфайдэ (George E. Gerpheide) вынайшаў сэнсарную пляцоўку (тачпад). Фірма Apple ліцэнзавала яго праект і пачала ўжываць яго ў сваіх ноўтбуках PowerBook, пачынаючы з 1994 года. З тых пор тачпад стаў найбольш распаўсюджанай прыладай кіравання курсарам для ноўтбукаў.

Прынцып дзеяння

Работа тачпадаў заснавана на вымярэнні ёмістасці пальца ці вымярэнні ёмістасці паміж сэнсарамі. Ёмістныя сэнсары змешчаны ўздоўж вертыкальнай і гарызантальнай восей тачпада, што дазваляе вызначыць каардынату пальца з патрэбнай дакладнасцю.

Паколькі работа прылады заснавана на вымярэнні ёмістасці, тачпад не будзе працаваць, калі вадзіць па ім якім-небудзь неправодзячым прадметам, напрыклад канцом алоўка. У выпадку ужывання тачпад будзе працаваць толькі пры дастатковай плошчы дотыку. (Паспрабуйце кранацца тачпада пальцам толькі трошкі). Вільготныя пальцы ускладняюць працу тачпада.

Характарыстыкі

Тачпады з’яўляюцца прыладамі з даволі нізкім разрозненнем. Гэтага досыць для ўжывання іх у штодзённай рабоце за камп’ютарам (офісныя праграмы, вэб-браўзеры, лагічныя гульні), але ускладняе работу ў графічных праграмах і робяць вельмі нязручнай гульню ў 3D-шутэрах.

Аднак у тачпадаў ёсць і шэраг пераваг, у параўнанні з іншымі маніпулятарамі:

Тачпады ноўтбукаў Apple, Asus, а таксама амаль любыя ад Synaptics (з дапамогай асобнай праграмы[2]) могуць імітаваць націсканне правай кнопкі і кола без ужывання дадатковых кнопак:

Таксама маюцца разнастайныя жэсты, у якіх ужываюцца і чатыры пальцы.

Тачпад адключаецца на ноўтбуку спалучэннем клавішаў Fn (побач з кнопкай Ctrl)+F10 (ці + адна з кнопак ад F1 да F12). На некаторых ноўтбуках тачпад адключаецца асобнай кнопкай (напрыклад Acer Aspire 5738G).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Першы 13,3" ноўтбук ад Gateway | Фотаздымак і апісанне | THG.RU
  2. http://code.google.com/p/two-finger-scroll/ Афіцыйны сайт праекта two-finger-scroll

Асноўныя вытворцы

Асноўныя вытворцы тачпадаў:

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прылады ўводу
Катэгорыя·Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне
Катэгорыя·Каардынатныя прылады ўводу