60-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)[2] (ням.: Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/60) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.
Батальён арганізоўваўся на ўзор 48-га. Прапагандыстым, з беларускага боку быў у гэтым батальёне быў Васілевіч, настаўнік паводле прафесіі, былы падхарунжы польскай арміі.
Батальён існаваў са жніўня (паводле іншых звестак з верасня) 1943 года і кватараваў у Снове, пад Баранавічамі, а з лютага 1944 года ўжо ў Баранавічах. Вядома, што ў лістападзе 1943 года браў удзел у сутыкненнях з партызанамі. Дзякуючы выхаваўчай працы Васілевіча, 60-ы батальён існаваў аж да эвакуацыі з Беларусі. Афіцыйна быў расфармаваны 19 красавіка 1944 года, а жаўнеры былі пераведзеныя ў брыгаду Зіглінга, а потым у 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС.