wd wp Пошук:

6-я асобная механізаваная брыгада

6-я гвардзе́йская Кі́еўска-Берлі́нская о́рдэна Ле́ніна, Чырвонасцяжная, о́рдэнаў Суво́рава і Багда́на Хмяльні́цкага асо́бная механізава́ная брыга́да — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Падчас Другой сусветнай вайны

Была сфармавана 25 мая 1942 года на тэрыторыі Разанскай, Тульскай і Маскоўскай абласцей у якасці 12-га танкавага корпуса. Гэтае падраздзяленне прайшло баявы шлях працягласцю 3.520 кіламетраў, прыняла удзел у бітве на Курскай дузе, вызваленні Украіны і Польшчы ад нямецкіх войск, штурме Берліна і вызваленні Прагі.

За мужнасць і гераічнасць асабовага складу, праяўленыя ў баях з ворагам, корпусу было прысвоена званне гвардзейскага (ліпень 1943 года), ганаровыя найменні «Кіеўскі» і «Берлінскі» (6 лістапада 1943 года і 4 чэрвеня 1945 года). У ліпені 1943 года злучэнне было пераназвана ў 6-ы гвардзейскі танкавы корпус. На яго Баявым Сцягу чатыры баявыя ўзнагароды — ордэн Леніна (28 мая 1945 года), ордэн Чырвонага Сцяга (7 лістапада 1945 года), ордэн Суворава II ступені (10 жніўня 1944 года) і ордэн Багдана Хмяльніцкага (3 красавіка 1944 года).

Пасля вайны

Пасля заканчэння вайны 6-ы танкавы корпус быў перафармаваны ў 6-ю гвардзейскую танкавую дывізію і ўвайшоў у склад Групы савецкіх войск у Германіі. У 1979—1980 гадах злучэнне перадыслакавалася ў СССР і размясцілася ў Гродне, у ваенных гарадках Фолюш і Новая Гожа.

У Рэспубліцы Беларусь

З 1992 года дывізія — у складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 года яна была перафармавана ў 6-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду з захаваннем ганаровых найменняў і баявых ордэнаў.

З’яўляючыся адным з флагманаў Сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь, брыгада прыняла ўдзел у комплексных аператыўных вучэннях «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба — 2003», «Шчыт Айчыны–2004», «Восень-2008», комплексных аператыўных вучэннях 2005 і 2007 гадоў, комплексным аператыўна-тактычным вучэнні «Шчыт Саюза 2006», аператыўна-стратэгічным вучэнні «Захад-2009», сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза–2011», сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2013».

Крыніцы

Зноскі

  1. военная газета «Во славу Родины!» - ОДИН ДЕНЬ КОМАНДИРА ОТДЕЛЬНОЙ МЕХАНИЗИРОВАННОЙ БРИГАДЫ
  2. http://vsr.mil.by/2015/10/30/chest-imeem-2/ Белорусская военная газета «Во славу Родины!» — ЧЕСТЬ ИМЕЕМ!

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыгады Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гвардзейскія воінскія часці Беларусі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
Катэгорыя·Арганізацыі Гродна
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Леніна
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Суворава II ступені
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені
Катэгорыя·1979 год у Гродне
Катэгорыя·Савецкая гвардыя