wd wp Пошук:

5-я Клятнянская партызанская брыгада

5-я Клятнянская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе партызанскіх атрадаў «Бясстрашы», арганізаванага ў ліпені 1941 і «За Савецкую Беларусь», арганізаванага ў красавіку 1942 года. брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Арлоўскай вобласці РСФСР, Касцюковіцкага і Хоцімскага раёнаў БССР. 29 верасня 1943 года брыгада (1488 партызан, 4 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнік штаба

Гісторыя

У лютым — ліпені 1943 года партызаны правялі больш за 100 баёў. 18 лістапада 1942 года разграмілі чыгуначную станцыю Журбін. У студзені 1943 вялі баі з карнікамі за выхад з блакады. У красавіку разбілі ахову маста цераз раку Сураў на дарозе ХоцімскКасцюковічы. У жніўні і верасні 1943 года на чыгуначным участку Камунары — Журбін — Сураж падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі супраць нямецкіх груп на дарозе ЧэрыкаўКраснаполле.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе