wd wp Пошук:

42 cm Haubitze M. 14/16

42 cm Haubitze M. 14/16 (42 см сверхцяжкая марціра М. 14/16) — належала да цяжкай крапасной артылерыі Аўстра-Венгрыі. Гаўбіца была распрацавана для ВМС Аўстра-Венгрыі для змагання з дрэдноўтамі.

Гісторыя

Праца над праектам гаўбіцы пачалася ў 1907 годзе. Першы выстрал з прататыпа быў здзейснены ў 1912 гады, а палігонныя выпрабаванні правялі ў 1914 годзе. Пасля гэтага 42-см гаўбіцу М.14 прынялі на ўзбраенне. Усяго планавалася вырабіць 8 гаўбіц. Да пачатку вайны вырабілі адну гаўбіцу, прызначаную для прыкрыцця базы флота ў Пулі.

Апісанне канструкцыі

Лафет гаўбіцы ўсталёўвалі на ложы і бетонным падмурку. Катлаван для падмурка выкопвалі 20 гадзін, бетанаванне заняло 10 дзён, мантаж гаўбіцы з дапамогай крана быў ажыццёўлены за 40 гадзін. Сталёвая ложа з паваротнай шайбай мела даўжыню 7,5 м, шырыню 6,2 м, вышыню 1,75 м. У гармаце выкарыстоўвалася клінавая засаўка, было ўсталявана гідраўлічна-спружынная супрацьадкатная ўстройства. Вага снарада складала 1000 кг з 89,6-104,4 кг трынітраталуолу ці аманалу. Для выстралу ўжывалі адзін-чатыры 51-кг зарада нітрацэлюлозы. Разлік складаў 27 чалавек. Пасля пачатку вайны стала зразумела, што рызыка нападу флота суперніка з боку Адрыятычнага мора была мінімальная і вытворцу было даручана распрацаваць сухапутную версію гарматы. Пры транспартаванні ўжывалі два транспартныя прычэпы для дула і лафета, два для ложы і чатыры цягачы Austro-Daimler M.16 B-Zug / C-Zug[uk], распрацаваныя ў фірме Austro-Daimler Фердынандам Поршэ. Карэктаванне стральбы праводзілі з дапамогай тэлефона з паветранага шара ці радыё з самалёта.

Устаноўка 42 cm Haubitze M. 14/16

Баявое прымяненне

Другую гаўбіцу перадалі ў войска на Ўсходні фронт, дзе ў студзені 1915 яна брала ўдзел у абстрэле расійскага войска ў Тарнове. Надалей яе ўжывалі на сербскім фронце, улетку 1915 пры аблозе Модлінскай крэпасці. На італьянскім фронце яна была пашкоджана і адпраўлена на рамонт. Вясной 1916 яна выкарыстоўвалася на італьянскім фронце. Да канца вайны было вырабілі тры гаўбіцы М.14, чатыры М.16 і адну М.17. Ад далейшай вытворчасці гаўбіц адмовіліся з-за распрацоўку 42-см палявой автогаубицы М.16. Гаўбіца М.16 мела зменены лафет па ўзоры лафета 38 cm Belagerungshaubitze M. 16, што палягчала яе транспартаванні. Ён складаўся з 6 частак. Гаўбіца М. 17 мела яшчэ больш палегчаны лафет, але з закладзеных 4 гаўбіц вырабілі толькі адну.

Пасля войны гаўбіцы трапілі ў войскі Італіі, Чэхаславакіі, адкуль у сакавіку 1939 іх прынялі на ўзбраенне ў Вермахт пад пазначэннем 42-cm-Haubitze (t). Бралі ўдзел у аблозе Ленінграда і аблозе Севастопаля[ru] ў 1942 гады.[1]

Яшчэ адна гармата ( мадэль M16), было захоплена ў Дзьеры ў Венгрыі падчас Румынская інтэрвенцыя ў Венгрыю.[2] Ён выстаўляецца ў Нацыянальным вайсковым музеі ў Бухарэсце[en].

Зноскі

  1. Terry Gander; Peter Chamberlain (2006). Enzyklopädie deutscher Waffen 1939–1945. Motorbuch Verlag. p. 230. ISBN 3-613-02481-0.
  2. Guy François, comments on Obusiers Skoda 380 et 420mm Mle 1916 à Bucarest, dated 22 Sep 2008 and 9 Aug 2009(фр.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аблогавая артылерыя
Катэгорыя·Артыкулы пра зброю без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артылерыя калібра 420 мм
Катэгорыя·Артылерыя Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артылерыя ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта