wd wp Пошук:

Трынітраталуол

Трынітраталуол, 3D
**Трынітраталуо́л** (2,4,6-трынітраталуол, альфа-трынітраталуол, тратыл, тол, TНT), C7H5N3O6 — [араматычнае](/Араматычныя_злучэнні "Араматычныя злучэнні") нітразлучэнне, адно з найбольш распаўсюджаных брызантных [выбуховых рэчываў](/Выбуховае_рэчыва "Выбуховае рэчыва"). Вынайдзены ў [1863](/1863 "1863") годзе нямецкім [хімікам](/Хімік "Хімік") [Ёзэфам Вільбрандам](/Ёзэф_Вільбранд "Ёзэф Вільбранд").

Уяўляе сабой бясколернае крышталічнае рэчыва (тэхнічны ТНТ жоўтага колеру) з тэмпературай плаўлення 80,85[1] °C (г.зн. плавіцца ў вельмі гарачай вадзе). Шчыльнасць 1663 кг/м³, літага — 1540—1590 кг/м³. Добра раствараецца ў бензоле, талуоле, ацэтоне, хлараформе, тэтрахлорметане[1], азотнай і сернай кіслотах. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Хімічна ўстойлівы, доўгі час захоўваецца без раскладання. Тэмпература раскладання 240 °C.

ТНТ атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю сернай і азотнай кіслот пры тэмпературы 50—120 °C з ачысткай водным растворам сульфіту натрыю.

Ужываецца ў прамысловасці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х гг. з-за таксічнасці прадуктаў выбуху.

Выбуховыя паказчыкі

Зноскі

  1. 1 2 2,4,6-тринитротолуол // ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выбуховыя рэчывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Арганічныя рэчывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак