wd wp Пошук:

101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага

101-я партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскагапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Старобінскага раёна. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1300 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дз. Ц. Гуляеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў В. Ц. Меркуля (пазней імя Сталіна, арганізаваны ў ліпені 1941) і Дз. Ц. Гуляева (пазней імя Дз. Ц. Гуляева, арганізаваны ў маі 1942 года) вылучанага 258-й партызанскай брыгадай імя В. У. Куйбышава 4-га (пазней атрад імя Бандараўца)[1], атрада імя Харсеева[2].

На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны ў «рэйкавай вайне» падарвалі 3,3 тысячы рэек. Знішчылі 74 аўтамашыны, папсавалі 72,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Разбілі гарнізоны ў вёсках Івань Слуцкага, Пагост Старобінскага раёнаў і іншых. 18—27 мая 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, правялі 4 абарончыя баі каля вёсак Вялікія Лістападавічы, Мазуршчына, Мелкавічы, Ананчыцы, Скаўшын, Чырвонае Возера, Крушнікі. 29 чэрвеня 1944 года з боем занялі Старобін і пераправу на рэчцы Случы, утрымлівалі іх да падыходу Чырвонай Арміі.

Памяць

У 1965 годзе ў вёсцы Махнавічы Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Гл. таксама

Зноскі

  1. названы ў гонар камісара атрада «Камарова» І. М. Бандараўца, які загінуў
  2. названы ў гонар партызана атрада «Камарова» І. М. Харсеева, які загінуў
  3. названы ў гонар намесніка камандзіра атрада П. С. Ламейкі, які загінуў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе