wd wp Пошук:

Я магу толькі марыць

Я магу толькі марыць (англ.: I Can Only Imagine) — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў песню «I can only imagine», якая стала тройчы плацінавай, узначаліла хіт-парады і названа найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам сучаснай гісторыі.

Фільм, спачатку падобны да музычнай біяграфіі, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, веру, дараванне і прымірэнне, распавядае сапраўдную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна гурта Mercy Me[3], якому ў ранейшым жыцці давялося прайсці праз многія выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе.

Я магу толькі марыць выпушчаны ў ЗША 16 сакавіка 2018 года. Меў вялікі касавы поспех, касавыя зборы – $ 85 мільёнаў па ўсім свеце, пры бюджэце вытворчасці $ 7 мільёнаў – стаў чацвёртым найкасавейшым музычным біяграфічным[4] і шостым найкасавейшым хрысціянскім фільмам[5] за ўвесь час у Злучаных Штатах. Некаторыя крытыкі ацанілі яго як натхняльны і адзначылі як лепшы ў параўнанні з іншымі канфесійнымі фільмамі. У 2018 годзе на Dove Awards, фільм атрымаў прэмію «Натхняльны фільм года».[6]

У Беларусі прэм’ера фільма адбылася 26 красавіка 2019 года, агучаны пры падтрымцы кінапраекта Кінаконг.[3]

Зноскі

  1. I Can Only Imagine — 1999. Праверана 23 жніўня 2020.
  2. I Can Only Imagine Праверана 23 жніўня 2020.
  3. 1 2 «Я магу толькі марыць»: кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей у беларускім дубляжы.
  4. Christian Movies at the Box Office(нявызн.). Box Office Mojo. Праверана April 23, 2019.
  5. Christian Movies at the Box Office(нявызн.). Box Office Mojo. Праверана April 23, 2019.
  6. https://doveawards.com/49th-annual-gma-dove-awards-winners-revealed-tuesday-night-in-nashville/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях
Катэгорыя·Фільмы 2018 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША