У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корсак. Яўсебій Корсак (польск.: Euzebiusz Korsak) — дзяржаўны службовец.
Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў герба ўласнага. Нарадзіўся ў сям’і Траяна Корсака, полацкага падваяводы, і Казіміры з Войнаў-Ясянецкіх.
Маршалак шляхты Себежскага павета ў 1802—1805 гадах[1].
У шлюбе з Тэрэзай з Багамольцаў, дачкой Пятра Тадэвуша Багамольца і Элеаноры з Вышынскіх. Сярод дзяцей Марыя, у шлюбе з Міхалам Борхам, бібліяфілам і літаратарам, віцебскім губернскім маршалкам[1]