wd wp Пошук:

Яўсебій Корсак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корсак. Яўсебій Корсак (польск.: Euzebiusz Korsak) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў герба ўласнага. Нарадзіўся ў сям’і Траяна Корсака, полацкага падваяводы, і Казіміры з Войнаў-Ясянецкіх.

Маршалак шляхты Себежскага павета ў 1802—1805 гадах[1].

Сям’я

У шлюбе з Тэрэзай з Багамольцаў, дачкой Пятра Тадэвуша Багамольца і Элеаноры з Вышынскіх. Сярод дзяцей Марыя, у шлюбе з Міхалам Борхам, бібліяфілам і літаратарам, віцебскім губернскім маршалкам[1]

Зноскі

  1. 1 2 Раюк А. Р. НЕФАРМАЛЬНЫЯ СУВЯЗІ ПАМІЖ ДВАРАНСТВАМ ПОЛАЦКАЙ (ВІЦЕБСКАЙ) ГУБЕРНІ Ў 1772—1863 ГГ.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Корсакі
Катэгорыя·Корсакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі себежскія