wd wp Пошук:

Яўген Яўгенавіч Савасцьянаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Савасцьянаў (нар. 30 студзеня 1988, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ключэвія» са Старгарда.

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Ваўкавыску, яго трэнерам быў бацька — Яўген Савасцьянаў. З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», з 2007 года пачаў праходзіць у асноўны склад каманды.

У 2010 годзе канчаткова замацаваўся ў асноўным складзе. У сезоне 2013 выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 17 красавіка 2013 года забіў гол, які прынёс «Нёману» перамогу над БАТЭ (2:1), дзякуючы якой гродзенскі клуб адзінаасобна ўзначаліў турнірную табліцу.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель». У складзе «Гомеля» спачатку выступаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2015 застаўся ў «Гомелі», нягледзячы на цяжкую фінансавую сітуацыю ў клубе. У складзе каманды зноў стаў выступаць у апорнай зоне. У ліпені 2015 года з-за невыканання кантрактных абавязкаў падаў у суд на «Гомель», а сам стаў трэніравацца з «Нёманам»[2]. 30 ліпеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савасцьянава ў Гродна на правах арэнды[3], дзе ён замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Савасцьянава стала праяўляць мінскае «Дынама»[4], аднак у выніку ў лютым 2016 года футбаліст падпісаў гадавы кантракт з «Нёманам»[5]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, а ўлетку вярнуў месца ў аснове.

У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў іншых клубах, як то салігорскі «Шахцёр»[6] і талдыкарганскі «Жэтысу»[7], але вярнуўся ў Гродна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[8]. У сезоне 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам гродзенцаў, толькі ў маі, кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўм. Сезон 2018 пачынаў у асноўным складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання некаторы час выхадзіў на замену, у ліпені вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк»[9]. Быў адным з асноўных паўабаронцаў каманды. У ліпені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[10].

У жніўні 2019 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[11], аднак у яе складзе только часа выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смаргоні»[12], дзе замацаваўся ў аснове. У пачатку 2021 года, калі смаргонскі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, пераважна выхадзіў на замену, але неўзабаве пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года далучыўся да клуба «Ключэвія» з чацвёртага польскага дывізіёна[13].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21), з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (хоць і не з’яўляўся на полі). Згуляў адзін матч за алімпійскую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльНёман121
2006дубльНёман211
2007Д1Нёман90
2008Д1Нёман201
2009Д1Нёман100
2010Д1Нёман301
2011Д1Нёман261
2012Д1Нёман251
2013Д1Нёман302
2014Д1Гомель200
2015 (1)Д1Гомель121
2015 (2)Д1Нёман110
2016Д1Нёман190
2017Д1Нёман170
2018Д1Нёман191
2019 (1)Д1Слуцк121
2019 (2)Д1Дняпро2417
2020Д2Смаргонь215
2021Д1Смаргонь261

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Зноскі

  1. Evgeni Savostjanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Савостьянов может вернуться в «Неман»
  3. Евгений Савостьянов спустя полтора года вернулся в “Неман”
  4. Минское «Динамо» интересуется Савостьяновым и Тимошенко
  5. Савостянов продлил контракт с “Неманом”
  6. Савостьянов на просмотре в солигорском «Шахтере»
  7. Савостьянов находится на просмотре в «Жетысу»
  8. Евгений Савостьянов на два года продлил контракт с “Неманом”
  9. Анюкевич и Савостьянов сменили “Неман” на “Слуцк”
  10. Савостьянов и Чмыриков покидают “Слуцк”
  11. БАТЭ - “Энергетик-БГУ”. Объявлены составы команд
  12. Савостьянов стал игроком “Сморгони”
  13. Евгений Савостьянов продолжит карьеру в четвертом польском дивизионе
  14. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ключэвія Старгард
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных