wd wp Пошук:

Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касцюкевіч. Яўген Касцюкевіч (нар. 19 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за дубль клуба, прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе ездзіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА, аднак з-за выяўленых праблем са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру[2]. Застаўся працаваць у Жодзіна[3], пазней стаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні.

У 2015 годзе стаў працаваць у клубе «Крумкачы» трэнерам брамнікаў і відэааператарам. Пазней з-за некамплекту брамнікаў быў заяўлены за клуб у Першую лігу[4] і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клуба, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасля Андрэя Федарэнкі. 7 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1).

Сезон 2017 пачаў у якасці другога брамніка «Крумкачоў» пасля Антона Амельчанкі, але той пазней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касцюкевічу заняць месца ў аснове. 29 ліпеня 2017 года ў матчы з «Віцебскам» (выніковы лік 2:2) адзначыўся голам пасля ўдару ад сваёй штрафной пляцоўкі, пазней у гэтым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля.

Застаўся ў камандзе ў сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 года з’ехаў на жыхарства ў Кітай[5], у верасні вярнуўся ў Беларусь[6] і неўзабаве зноў стаў выступаць за «Крумкачы».

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У чэрвені 2019 года пакінуў каманду[8].

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[9].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльТарпеда20-13
2009дубльТарпеда12-7
2015Д2Крумкачы18-18
2016Д1Крумкачы4-4
2017Д1Крумкачы15-21/1
2018Д3Крумкачы9-6
2019Д2НФК1-3

Зноскі

  1. Evgeni Kostyukevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вратарь жодинского «Торпедо» завершил карьеру из-за проблем с сердцем
  3. Евгений Костюкевич — «Мистер Жодино-2010» . Его мечты — это цели. Архівавана 22 верасня 2014.
  4. «Крумкачы» подписали контракт с вратарем Костюкевичем, который работает видеооператором в клубе
  5. Костюкевич переезжает в Китай по семейным обстоятельствам
  6. Евгений Костюкевич: «На следующей неделе приступаю к тренировкам»
  7. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты
  8. Костюкевич попрощался с НФК
  9. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне