wd wp Пошук:

Андрэй Сцяпанавіч Федарэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Федарэнка. Андрэй Федарэнка (нар. 9 студзеня 1984, Чарнігаў) — украінскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец чарнігаўскага футбола, у ДЮФЛ гуляў за каманду «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2001 годзе вучыўся ў Маскве ў юнацкай футбольнай школе «Акадэміка». Выступы ў дарослым футболе таксама пачаў у Расіі — у яраслаўскім «Шынніку», дзе гуляў толькі за дублюючы склад. У 2005 годзе вярнуўся ў Украіну, выступаў спачатку за першалігавую днепрадзяржынскую «Сталь», а пасля за другалігавы «Нафком», які стаў першай камандай, у якой Федарэнка быў асноўным брамнікам.

На працягу 2006—2008 гадоў выступаў за мяжой — спачатку ў Казахстане, дзе абараняе колеры клуба «Атырау», а затым у Румыніі, дзе гуляў за «Чахлэўл» і дублюючы склад бухарэсцкага «Дынама». З восені 2008 года ізноў выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны, на гэты раз у складзе «Дзясны» з роднага Чарнігава. На працягу аднаго сезона, праведзенага ў камандзе, становіцца не толькі асноўным брамнікам, але і віцэ-капітанам.

Сезон 2009/10 пачынаў ужо ў клубе ўкраінскай Прэм’ер-лігі — крыварожскім «Крыўбасе», у матчах Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 жніўня 2009 года ў гульні супраць кіеўскага «Дынама» (паражэнне 1:3). Прапусціўшы ў першых двух гульнях за крыварожскую каманду 6 мячоў, перастаў трапляць у стартавы склад. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Дзясну», дзе гуляў на працягу трох наступных гадоў. У другой палове 2015 года выступаў за клуб «Эльгарна» з пятага дывізіёна Швецыі.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»[2], які ў сезоне 2016 дэбютаваў у мясцовай Вышэйшай лізе. У выніку падпісаў кантракт з клубам і правёў сезон у якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»[3].

У кастрычніку 2017 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[4], дзе быў другім брамнікам. У сакавіку 2018 года зноў адправіўся ў Швецыю, папоўніўшы склад «Умеа». У пачатку 2019 года далучыўся да латвійскай «Валміеры».

У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну і стаў асноўным брамнікам хмяльніцкага «Падолля». У лютым 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і пазней стаў трэнерам брамнікаў у моладзевым складзе каваліўскага «Коласа».

Зноскі

  1. Andriy Fedorenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. На просмотре в “Крумкачах” украинский вратарь Андрей Федоренко (руск.)
  3. У шести футболистов “Крумкачей” закончились соглашения с клубом (руск.)
  4. Экс-голкипер “Крумкачей” подписал контракт с “Черноморцем” (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК Чахлэўл
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Эльгарна
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Бухарэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Умеа
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафком Бравары
Катэгорыя·Ігракі ФК Валміера
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Падолле Хмяльніцкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна-2 Чарнігаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны