wd wp Пошук:

Яўген Сяргеевіч Бярозкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярозкін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Бярозкін (нар. 5 ліпеня 1996, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клуба «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У снежні стала вядома, што цікавасць да Бярозкіна стаў праяўляць маскоўскі «Спартак»[3], аднак Яўген застаўся ў Наваполацку.

У сезоне 2014 трывала выступаў за дубліруючы склад «Нафтана». 9 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сезоне 2016 стаў асноўным іграком навапалачан, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30.

1 снежня 2016 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў у аснове барысаўчан, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у чэрвені і ліпені адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўскім клубам[5].

У сезоне 2020 страціў месца ў складзе і стаў зрэдку выхадзіць на замену. У жніўні 2020 года перайшоў у латвійскі клуб «Ліепая»[6], дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе, у 2020 годзе выйграў Кубак Латвіі, на наступны год стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[7].

Міжнародная кар’ера

У 2014 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012Д3Віцебск-240
2013дубльНафтан91
2014Д1Нафтан10
2015Д1Нафтан80
2016Д1Нафтан282
2017Д1БАТЭ230
2018Д1БАТЭ132
2019Д1БАТЭ172
2020 (1)Д1БАТЭ60
2020 (2)Д1Ліепая92
2021Д1Ліепая253

Зноскі

  1. Evgeni Berezkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevgeniy Berezkin // FBref.com
  3. 17-летний полузащитник «Нафтана» Березкин может оказаться в структуре московского «Спартака»
  4. Березкин перешел в БАТЭ
  5. Березкин продлил контракт с БАТЭ
  6. БАТЭ объявил о переходе Березкина в «Лиепаю»
  7. Футбол. Евгений Березкин подписал контракт с “Торпедо”-БелАЗом

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліепая
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта