У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Разенблат. Яўген Сямёнавіч Разенблат (руск.: Розенблат Евгений Семёнович; нар. 25 верасня 1961, г. Свярдлоўск, РСФСР) — беларускі гісторык яўрэйскага паходжання. Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2004).
Нарадзіўся ў сям’і служачых. У 1978—1983 гг. вучыўся ва Уральскім універсітэце імя А. М. Горкага. Праходзіў стажыроўку ў Окcфардзе. У 2004 г. яму прысуджана міжнародная прэмія імя Чарльза Хофмана за навуковыя дасягненні[1]. Дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі [2] Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна.
Вобласць навуковых інтарэсаў: гісторыя яўрэяў Беларусі ў 1920-1930-я гг.; Халакост; міжнацыянальныя адносіны ў заходніх абласцях Беларусі ў 1939—1945 гг.