wd wp Пошук:

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхановіч. Яўген Ціхановіч (25 лістапада 1911, станц. Джусалы, цяпер Жасалы (Кызылардзінская вобласць), Казахстан — 5 ліпеня 2005) — беларускі мастак і мемуарыст.

Біяграфія

«Партрэт мастака А. С. Каржанеўскага» 1939

Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Брат мастака-графіка Валянціна Ціхановіча. Быў жанаты з дачкой У. Галубка Людмілай, меў сына Генрыха і ўнука Яна, таксама мастакоў.

Аўтар дзесяткаў палотнаў, у т. л. партрэтаў пісьменніка В. Быкава, драматурга У. Галубка, скульптара А. Глебава, жывапісца М. Крыжаноўскага і інш., жанравых кампазіцый «Расповед байца», «Партызаны ў засадзе» і інш., сотняў графічных твораў, у т.л. краявідаў, ілюстрацый да кніг. Працаваў у галіне эстампу (у асноўным лінагравюры), майстра экслібрысу (адзін з першых увёў у гэты жанр партрэт).

Аўтар публіцыстычных артыкулаў-успамінаў, публікаваных у розных беларускіх перыядычных выданнях. Успаміны Я. Ціхановіча выйшлі асобнай кнігай[1].

У мастацкіх выстаўках удзельчаў з 1932. Удзельнік Сусветнай выстаўкі «ЭКСПО-70» (Японія).

Узнагароджаны дзвюма Ганаровымі граматамі і Граматай ВС БССР.

Зноскі

  1. Яўген Ціхановіч . Партрэт стагоддзя. — Мн .: Лімарыус, 2015. — 530, [1] с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-48-1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мемуарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мемуарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кызылардзінскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вучні Фёдара Фогта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў