wd wp Пошук:

Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхановіч. Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч (29 жніўня (10 верасня) 1909, Вільнюс, Літва — 25 жніўня 1978) — беларускі мастак.

Біяграфія

Брат мастака Яўгена Ціхановіча. Вучыўся ў 1930—1933 гадах у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў Я. Мініна і Ф. Фогта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1934 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.

Творчасць

Працаваў у кніжнай і станковай графіцы, сатырычным малюнку і экслібрысе. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Беларускія народныя казкі», «Рыбы нашых рэк», «Звяры нашых лясоў», «Казка пра смелага вожыка» А. Якімовіча, «Нашы птушкі» А. Гурло, «Мурашка-Палашка» З. Бядулі, «Вада і вуда» А. Вялюгіна, «Казка пра цара Зубра» В. Віткі, «Родны край» В. Вольскага, «Конь і Леў» М. Танка, «Экзамен» Р. Барадуліна; графічныя лісты «Вячэрні канцэрт», «У пушчы», «У чаратах», «На ўскраіне», «Рэха далёкага стрэлу», «Хтосьці ідзе». Супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык», «Крокодил», «Огонёк». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сатырыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня