wd wp Пошук:

Яўген Мікалаевіч Мішусцін

Яўген Мікалаевіч Мішу́сцін[2] (руск.: Мишустин Евгений Николаевич; 22 лютага 1901, Масква — 3 мая 1991) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1974), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1961), Герой Сацыялістычнай Працы (1981).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. У 1917 годзе скончыў Маскоўскую практычную акадэмію камерцыйных навук і паступіў вучыцца на геаграфічнае аддзяленне геаграфічнага факультэта Першага Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў памочнікам бухгалтара ў Наркамаце харчавання. У 1919—1920 гг. у Чырвонай Арміі — у Асобым канвойным атрадзе транспартнага аддзела Цэнтральнага ўпраўлення забеспячэння. У 1920 годзе быў дэмабілізаваны і накіраваны на вучобу ў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева, якую скончыў у 1924 годзе. У час вучобы ў акадэміі працаваў у інстытутах Усесаюзнай сельскагаспадарчай акадэміі, на бактарыёлага-агранамічнай станцыі Народнага камісарыята земляробства РСФСР.

З 1924 года Я. М. Мішусцін працаваў у Інстытуце сельскагаспадарчай мікрабіялогіі, дзе з 1931 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі. Адначасова ў 1924—1927 гг. выкладаў хімію і біялогію ў школах Масквы. У 1927 годзе быў абраны дацэнтам па курсу тэхнічнай мікрабіялогіі ў Маскоўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце, дзе працаваў да 1930 года. У 1931 годзе прызначаны на пасаду загадчыка лабараторыяй ва Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна (УАСГНІЛ) і ў тым жа годзе загадчыкам лабараторыі ў Інстытуце ўгнаенняў, аграбіялогіі і аграглебазнаўства, дзе працаваў да 1939 года. Адначасова ў 1932—1934 гг. выкладаў курс мікрабіялогіі малочнай справы Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі і ў 1932—1940 гг. — прафесар у Інстытуце харчовай прамысловасці імя І. В. Сталіна.

З 1939 года Я. М. Мішусцін у Інстытуце мікрабіялогіі імя С. М. Вінаградскага Акадэміі навук СССР, у якім у 1940—1991 гг. займаў пасаду загадчыка аддзелам глебавай мікрабіялогіі, з 1989 года — дарадчык дырэкцыі інстытута. Адначасова ў 1961—1971 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай мікрабіялогіі ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева.

Памёр Я. М. Мішусцін 3 мая 1991 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Я. М. Мішусцін з’яўляецца адным з буйнейшых вучоных СССР у галіне тэорыі і практыкі мікрабіялогіі глебы. Яму належаць навуковыя працы па сельскагаспадарчай мікрабіялогіі, геаграфічнай занальнасці глебавай мікрафлоры, біялагічнай фіксацыі азоту з атмасферы. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку манаграфій і падручнікаў.

У 1973—1984 гг. займаў пасаду старшыні камісіі АН СССР па навуковым асновам сельскай гаспадаркі пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР, у 1972—1988 гг. старшыні камісіі па навуковым асновам сельскай гаспадаркі пры Прэзідыуме Акадэміі навук СССР, таксама старшынёй экспертнай камісіі па прысуджэнню прэміі імя В. Р. Вільямса. У 1956—1959 і 1967—1988 гг. уваходзіў у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса «Известия АН СССР. Серия биологическая». У 1955—1958 гг. займаў пасаду намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1967—1991 гг. — намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення біяхіміі, біяфізікі і хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў.

У 1959 годзе быў абраны членам Каралеўскага трапічнага інстытута Нідэрландаў, у 1957 годзе — членам Міжнароднага таварыства глебазнаўцаў.

Сярод апублікаваных прац Я. М. Мішусціна:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Мишустин Евгений Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Мікрабіёлагі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалямі АН СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве