wd wp Пошук:

Яўген Мацвеевіч Замерфельд

Яўген Мацвеевіч Замерфельд (25 лістапада 1912, в. Жылічы, Рагачоўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 29 красавіка 1980, Барысаў) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Рана застаўся сіратой і вымушаны быў пераехаць да радні пад Барысаў. Скончыў Зембінскую сямігодку (1930) і паступіў у Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Ад 15.7.1933 да 1.7.1934 года настаўнічаў у Нова-Барысаўскай СШ № 10, адначасова загадваў школьным аддзелам рэдакцыі раённай газеты «Большэвік Барысаўшчыны». Актыўна супрацоўнічаў з літаб’яднаннем «Маладняк». У 1934—1939 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута ім. М. Горкага. У 1938 годзе быў арыштаваны, правёў некалькі месяцаў у турме. Ад 2.10.1938 да 27.6.1941 года працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Барысаўскай СШ № 2.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны за станам здароўя не быў мабілізаваны. Заставаўся на акупаванай тэрыторыі, у лютым 1942 года па заданні падполля ўладкаваўся на працу ў Барысаўскі аддзел ЗАГС на пасаду рэгістратара.

Пасля вызвалення тэрыторыі савецкімі войскамі, месяц працаваў у Барысаўскай раённай газеце «Большэвіцкая трыбуна». З 15.8.1944 да 1958 года выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Барысаўскім педвучылішчы. З 20.8.1958 года — настаўнік Барысаўскай школы-інтэрната. У 1974 годзе выйшаў на пенсію.

Разам з Д. Ф. Капытковым быў заснавальнікам літаратурнага аб’яднання «Бярэзіна» пры барысаўскай газеце «Камуністычная праца» (цяпер «Адзінства»).

Дзейнасць

Дэбютаваў у другу у 1929 годзе, спачатку вершамі ў літаратурным дадатку «Вясна» да газеты «Камуніст», пазней у «Полымі», «Узвышшы», «Беларусі» і інш.

Аўтар вершаў, апавяданняў, рэцэнзій і артыкулаў пра творчасць Я. Коласа, А. Куляшова, Я. Маўра, Э. Самуйлёнка. У 1934 г. у альманаху «Ударнікі» былі змешчаны яго вершы.

Аўтар метадычных распрацовак і дапаможнікаў для настаўнікаў беларускай літаратуры. У сааўтарстве з В. А. Самцэвічам напісаў «Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў: Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сямігадовай і сярэдняй школы» (1948); «Зборнік практыкаванняў па сінтаксісу і пунктуацыі. Для 6-7 класаў сямігадовай і сярэдняй школы» (1950); «Урокі беларускай мовы ў V класе» (1961).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Барысаве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі