wd wp Пошук:

Яўген Дзмітрыевіч Марозаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Марозаў (нар. 17 красавіка 1995, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Юні».

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай СДЮШАР «Камсамолец», з 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У 2014 годзе замацаваўся ў складзе дубля. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.

У пачатку 2016 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». У сезоне 2016 быў адным з асноўных ігракоў, аднак прапусціў летні адрэзак чэмпіянату, а ў 2017 годзе не меў трывалага месца ў аснове, толькі з мая па ліпень выступаў у стартавым складзе. У пачатку 2018 года хутка замацаваўся ў аснове, аднак з кастрычніка стаў гуляць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў сталічны клуб[2].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», аднак у выніку ў красавіку папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, перабраўся ў «Маладзечна». Пакінуў маладзечанскую каманду ў сакавіку 2022 года[3] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Юні».

Міжнародная кар’ера

У 2011—2012 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльБАТЭ70
2013дубльБАТЭ60
2014дубльБАТЭ311
2015дубльБАТЭ253
2016Д2Тарпеда172
2017Д2Тарпеда150
2018Д1Тарпеда181
2019Д3Андэрдог253
2020Д3Маладзечна222
2021Д3Маладзечна163

Зноскі

  1. Evgeni Morozov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Три игрока покинули минское “Торпедо”
  3. Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление “Осиповичей” и “Молодечно-2018” (+ таблица трансферов)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Юні Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта