wd wp Пошук:

Яўген Віктаравіч Осін

Яўге́н Ві́ктаравіч О́сін (руск.: Евгений Викторович Осин; 4 кастрычніка 1964, Масква, СССР — 17 лістапада 2018, Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, музыкант, аўтар песень[1].

Біяграфія

Яўген Віктаравіч Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Яго бацька, Віктар Рыгоравіч Осін, працаваў вадзіцелем тралейбуса, па веравызнанні — адвентыст сёмага дня. Дзядзька Яўгена быў барабаншчыкам у ансамблі Леаніда Уцёсава. Калі Яўгену было 9 гадоў, яго бацькі развяліся. Пасля гэтага яго маці далі двухпакаёвую кватэру ў Тэкстыльшчыках, а бацька пераехаў у Чарапавец, дзе працаваў начальнікам аўтакалоны і ўзначальваў ячэйку адвентыстаў[2]. Ёсць малодшая сястра Альбіна.

Музыка захапіла Осіна ў чатырнаццаць гадоў, калі ён пачынае граць на барабанах у школьным ансамблі; затым ён прабуе вучыцца в музыкальнай школе, але кідае яе, не давучыўшыся. Пасля няскончанай вучобы на руках у Осіна было пасведчанне з інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, якое давала права працаваць кіраўніком самадзейнага ансамбля ўзроўню раённага дома культуры. У 1983 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Осін стае вегетарыянцам[3].

Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.

Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-я. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца»[4].

Адно з самых яго вядомых выступленняў — у 1996 годзе ў Растове-на-Доне ў рамках перадвыбарнай кампаніі Барыса Ельцына, калі прэзідэнт Расіі выйшаў на сцэну і станцаваў разам з Осіным.

У 2017 годзе ў Осіна дыягнаставалі апошнюю стадыю алкагалізму, яго адправілі на лячэнне ў адну з клінік у Тайландзе. З гэтага часу ён практычна не мог самастойна перамяшчацца. У маі 2018 года артыст у інтэрв’ю распавядаў, што замяніў спіртное мотаспортам, аднак неўзабаве ён трапіў адразу ў дзве аварыі за тыдзень: адна адбылася на запраўцы, другі раз ён урэзаўся ў трактар.

17 лістапада 2018 года Яўген Осін памёр. Яму было 54 гады. Вядома, што артыст памёр у сябе дома. Афіцыйна прычына смерці не раскрываецца, але па некаторых даных, артыст, імаверна, памёр ад спынення сэрца, выкліканым ужываннем алкаголю[5].

Зноскі

  1. Памёр спявак Яўген Осін(нявызн.), Звязда (17 лістапада 2018). Праверана 17 лістапада 2018.
  2. Яўген Осін — біяграфія, інфармацыя, асабістае жыццё(руск.)
  3. Яўген Осін — Мясаеды і вегетарыянцы (1999 г.)(руск.)
  4. У Маскве памёр спявак Яўген Осін(нявызн.), БелСат (17 лістапада 2018). Праверана 17 лістапада 2018.
  5. Памёр расійскі спявак Яўгеній Осін(нявызн.), Наша Ніва (17 лістапада 2018). Праверана 17 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Гітарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Гітарысты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Гітарысты Расіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках