wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Вялько

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Яўген Вялько (нар. 23 лютага 1997, Дзятлавічы, Лунінецкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Нарадзіся ў вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна, некаторы час выстапаў за юнацкую каманду мікашэвіцкага «Граніта», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.

У 2016 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[2]. У «Промні» стаў іграком асновы і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак неўзабаве зноў далучыўся да «Промня», і ў сакавіку 2018 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[3]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць «Слуцка» (0:3), выйшаўшы на замену на 41-й хвіліне. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4]. У другой палове сезона 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў кастрычніку і стаў звычайна выхадзіць на замену.

У студзені 2020 года падпісаў пагадненне са «Слуцкам»[5]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам[6].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за зборныя Беларусі да 17 і да 19 гадоў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльДынама20
2014дубльДынама180
2015дубльДынама203
2016дубльДынама232
2017Д2Прамень252
2018Д1Прамень202
2019Д1Дняпро160
2020Д1Слуцк190

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі

  1. Evgeni Veljko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лукашевич и Велько из минского “Динамо” отданы в аренду “Лучу”
  3. Три футболиста пополнили ряды “Луча”
  4. “Луч” объявил о подписании Осипенко и Кийко
  5. Велько стал игроком “Слуцка”
  6. Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со “Слуцком”
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта