У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бугаёў.
Яўге́н Іо́сіфавіч Бугаё́ў (11 снежня 1912, в. Красова, Віцебская губерня, Расійская імперыя — 1997, Масква) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, гісторык, публіцыст. Доктар гістарычных навук (1971).
Нарадзіўся 11 снежня 1912 года ў в. Красова (цяпер — Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці).
У 1940 годзе скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага.
З 1942 года ў апараце ЦК ВКП(б). З 1944 года сакратар Гомельскага абкама, 1-ы сакратар Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б, сакратар Омскага абкама ВКП(б). З 1954 года ў часопісе «Партийная жизнь», «Проблемы мира и социализма», галоўны рэдактар «Вопросы истории КПСС» у 1960-61 гадах, «Партийная жизнь» у 1961—1966 гадах, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист» у 1966—1986 гадах. Адначасова з 1943 года выкладаў у ВНУ. У 1972—1987 гадах — прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах, яго старшыня ў 1948—1950 гадах. Аўтар прац па гісторыі КПСС і КПБ. Упершыню ўвёў у гістарычную навуку невядомыя раней дакументы з архіва ЦК КПСС пра ўтварэнне БССР і КПБ.