wd wp Пошук:

Ястрабок

Ястрабо́к[3] (Hieracium) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцёблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў вілавата-мяцёлчатыя шчыткападобныя або несапраўдна парасоністыя суквецці. Плод — сямянка з чубком.

Арэал і экалогія

Налічвае каля 1000 відаў (на 1974 год), пашыраных у Паўночным паўшар’і і Паўднёвай Амерыцы.

На тэрыторыі Беларусі 23 віды[4]. Найбольш пашыраныя: ястрабок валасісты ці ястрэц (Hieracium pilosella), лекавая расліна, ястрабок ранні (Hieracium auricula), ястрабок лугавы (Hieracium pratense), ястрабок парасоністы (Hieracium umbellatum). Растуць на палях, у лясах. Ястрабок- адзін з найбольшых паліморфных родаў: у выніку апаміксіса і гібрыдызацыі ўтварылася да 15 тысяч разнастайных форм.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Ястрабок