wd wp Пошук:

Ястрабок валасісты

Ястрабок валасісты[3], ці Ястрэц[4][5] (Hieracium pilosella L. або Pilosella officinarum F. Schultz et Sch. Bip.) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры. Распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі.

Назва

Ястрабок валасісты, ястрэц, бялкі, валасень, валасняк[5][6].

Батанічнае апісанне

Ястрабок валасісты

Ястрабок валасісты — травяністая расліна з бязлістым сцяблом і доўгім тонкім карэнішчам. Парасткі (2—10)даўжынёй да 30 см, паўзучыя, аблісцелыя. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, падоўжана-ланцэтнае, зверху шыза-зялёнае, знізу белалямцавае ад густога апушэння. Кветкі лімонна-жоўтыя, духмяныя, у адзіночных кошыках(дыяметрам да 2,5 см.) на верхавінках сцяблоў (кветкавых стрэлак). Сямянкі даўжынёй да 2 мм, цёмна-карычневыя, чубок брудна-белы.

Біялогія і экалогія

Цвіце ў траўні-ліпені. Сустракаецца ў сухіх месцах на ўскраінах светлых лясоў, пяшчанай ці камяністай глебе, ускраінах марэн, у дарог, канаў, на насыпах, высечках, паравых палях, пустазельнае, пагаршае пашы.

Хімічны склад

Падземная частка, сцеблы каўчук, кумарыны: умбелліферон, гліказід умбеліферона.

Надземная частка фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: кававая, хлорагенавая, кумарыны: умбеліферон, флаваноіды: кверцэцін.

Лісце кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона, флаваноіды: 7-глюказід люцеолін.

Кветкі караціноіды, флаваноіды: люцеалін 2 %, 7-глюказід люцеалін, апігеніна, ізарамнецын, ізапцін.

Выкарыстанне і ўласцівасці

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьзапаленчае, вяжучае, жаўцегоннае, гемастатычнае пры ўнутраных крывацёках, дэтаксікацыйнае і раназагойваючае, сокагоннае пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку. Пры захворваннях печані, язвавай хваробе страўніка, дызентэрыі, сухотах лёгкіх, анеміі, асцыце, урэміі, мачакаменнай хваробе, малярыі, анарэксіі, шаленстве, гемералапіі. Адвар (вонкава) — пры скрафулёзе, кан’юктывіце, гінгівіце, паласканне — пры ангіне, кандыдознам стаматыце ў дзяцей; для прамывання ран і спрынцаванняў пры белях. Парашок — пры жаўтусе; вонкава — раназагойваючае. Сок, млечны сок — пры кан’юктывіце і для ўзмацнення зроку. У эксперыментах аказвае моцнае дыўрэтычнае дзеянне, спрыяе выдзяленню хлорыстых і азоцістых злучэнняў, не раздражняе нырачнага эпітэлія. Рэкамендавана для лячэння нефрыту, мачакаменнай хваробы, асцыту, інфільтратаў, дыхавіцы, гіпертрафіі міякарда, падагры, пнеўманіі, грыпу і яго ўскладненняў. Экстракт выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць у дачыненні да ўзбуджальнікаў бруцэлёзу.

З’яўляецца атрутнай раслінай для авечак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравыя