wd wp Пошук:

Ясна

Я́сна, Язна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 6 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёсак Пад′язна і Сомаўка.

Плошча паверхні возера складае 0,73 км². Даўжыня 2,5 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,7 м. Даўжыня берагавой лініі 8,8 км. Аб′ём вады 3,19 млн м³. Плошча вадазбору 35,3 км².

Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, месцамі разараныя. На схілах абразійны ўступ. Берагавая лінія звілістая і ўтварае плёсы. Берагі вышынёй 0,3—0,6 м пясчаныя, параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная і глеістая, глыбакаводная сапрапелістая, мае некалькі ўпадзін. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-ўсходнім плёсе. У паўднёва-заходнім плёсе востраў плошчай 1 га.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадае пратока з возера Белае і 4 ручаі, выцякае ручай у возера Малая Бароніца.

Возера Ясна зарастае слаба. Шырыня палосы зарастання да 60 м. Расліннасць распаўсюджана да глыбіні 3,7 м.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, сом, язь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта