Ян ван Эйк (нідэрл.: Jan van Eyck, каля 1385 альбо 1390 — пахаваны 9 ліпеня 1441) — буйнейшы фламандскі жывапісец ранняга Адраджэння, аўтар шматлікіх (больш за 100) кампазіцый на рэлігійныя сюжэты.
Быў адным з першых мастакоў, якія дасканала засвоілі тэхніку жывапісу алейнымі фарбамі, замест адыходзячай старажытнай тэхнікі тэмперы.
Дакладная дата нараджэння Яна ван Эйка невядомая. Нарадзіўся ў Паўночных Нідэрландах у г. Маасейк(руск.) бел.. Вучыўся ў старэйшага брата Губерта(руск.) бел., з якім працаваў да 1426 года. Пачаў сваю дзейнасць у Гаазе пры двары нідэрландскіх графаў. З 1425 ён — мастак і прыдворны герцага Бургундскага Філіпа III Добрага, які высока цаніў яго як мастака і шчодра аплачваў яго працы. У 1427—1428 гг. у складзе герцагскага пасольства Ян ван Эйк адправіўся ў Іспанію, затым у Партугалію. У 1427 наведаў Турнэ, дзе быў прыняты з пашанай мясцовай гільдыяй мастакоў. Верагодна, сустракаўся з Раберам Кампенам, альбо бачыў яго працы. Працаваў у Ліль і Генце, у 1431 набыў дом у Бругэ і пражыў там да самай смерці.
Пасля смерці брата Губерта Ян ван Эйк працягнуў самастойную работу. Ён піша алтарныя кампазіцыі, шматлікія выявы мадонн, партрэты.
Ян ван Эйк памёр у Бругэ ў ліпені 1441 года (дата пахавання — 9 ліпеня 1441 года).
Меў некалькі вучняў, у іх ліку — знакаміты пасля жывапісец Петрус Крыстус.
«Па ўсеагульным прызнанні, найбольш смелыя адкрыцці, якія пазначылі пералом у мастацкім развіцці (чалавецтва), належаць жывапісцу Яну ван Эйку (1385/90 - 1441). Найвялікшае яго стварэнне - шматсворкавы алтар (поліптых) для сабора ў Генце» |
Ван Эйка лічаць вынаходнікам алейных фарбаў, хоць на самай справе ён толькі ўдасканаліў іх. Але менавіта пасля яго алей атрымаў усеагульнае прызнанне, алейная тэхніка стала традыцыйнай для Нідэрландаў; у XV ст. прыйшла ў Германію і ў Францыю, адтуль — у Італію.
Адным з першых Яна ван Эйк засвоіў пластычныя і выразныя магчымасці алейнага жывапісу, выкарыстоўваў тонкія празрыстыя слаі фарбы, пакладзеныя адзін паверх аднаго — т. зв. фламандская манера шматслойнага празрыстага пісьма. Гэты жывапісны метад дазволіў яму дасягнуць выключнай глыбіні, багацця і святла сілы колеру, а таксама тонкасці святлоценявых і колеравых пераходаў. Яго жывапісныя адкрыцці значна паўплывалі на развіццё сусветнага жывапісу. Браты ван Эйк удасканалілі тэхніку і тэхналогію алейнага жывапісу, які пачалі выкарыстоўваць іншыя мастакі. Гэта дазваляла больш дакладна і рознабакова перадаваць з’явы навакольнага свету, разнастайнасць яго прадметнага багацця.
Ян ван Эйк адзін з першых у Еўропе майстроў партрэта, які ў яго творчасці вылучыўся ў самастойны жанр: «Цімафей(руск.) бел.» (1432), «Партрэт чалавека ў цюрбане(фр.) бел.» (1433), «Партрэт пары Арнальфіні» (1434), «Партрэт жонкі Маргарэты ван Эйк(фр.) бел.» (1439). Партрэтным вобразам уласцівы непрадузята праўдзівая і дакладная перадача знешнасці чалавека і галоўных рыс яго характару[6].
Сярод шэдэўраў Яна ван Эйка — «Генцкі алтар», «Мадонна канцлера Ролена(руск.) бел.», а таксама партрэт купца, прадстаўніка банкірскага дому Медычы, Джавані Арнальфіні з жонкай — так званы «Партрэт пары Арнальфіні(руск.) бел.». Сярод іншых значных твораў мастака — трыпціх «Мадонна з дзіцем» (1437).
Асноўны артыкул: Генцкі алтар Найбольш буйны твор — «Генцкі алтар», распачаты яго братам Губертам у 1420-х г., завершаны ў 1432. Ян ван Эйк працаваў над ім па замове багатага гентскага бюргера Ёса Вейта(гал.) бел. для яго сямейнай капліцы ў 1422—1432 гг. Гэты грандыёзны шмат’ярусны поліптых з 24 карцін з выявай 258 чалавечых фігур знаходзіцца ў саборы Святога Бавона(англ.) бел. ў Генце. Генцкі алтар — гэта вялікі паліптых з рухомымі драўлянымі бакавымі створкамі.
Асноўны артыкул: Мадонна канцлера Ролена «Мадонна канцлера Ролена» (каля 1436) — найбольш вядомы твор мастака. Галоўнага героя выявы аўтар паказвае перад Багародзіцай у выглядзе данатара (ад дарыцель — асоба, якая была заказчыкам мастацкага твора; данатара звычайна выяўлялі перад Хрыстом, Маці Боскай ці святымі ў малітоўнай позе). Але ў яго паставе, у выразе твару няма пакорлівасці верніка, набожнасці. У маўклівым псіхалагічным дыялогу паміж мадоннай і канцлерам за знешняй стрыманасцю апошняга адчуваецца актыўнасць характару, мэтанакіраванасць. Бясконцая панарама пейзажа, які адкрываецца праз арачныя пралёты, не складае з людзьмі гарманічнай еднасці, але выступае як важны самастойны вобраз. Невыпадкова Ролен паказаны на фоне жылых дамоў, а Марыя — цэркваў, а лініі размешчанага па цэнтральнай восі далёкага моста як бы ўстанаўліваюць сувязь паміж данатарам і благаслаўляючым жэстам рукі Хрыста[7].
Тое, што было толькі акрэслена ў «Мадонне канцлера Ролена», «Партрэце пары Арнальфіні» (1434), у «Мадонне каноніка ван дэр Пале(польск.) бел.» (1436), набывае завершанае ўвасабленне. Мастак спрабуе пашырыць межы партрэта ў сакральнай выяве і ўключае прыёмы, тыповыя для бытавога жанру: падрабязнае і шматслоўнае апавяданне. Данатар, па сутнасці, з’яўляецца галоўнай дзеючай асобай кампазіцыі. Яго масіўная ўкленчаная фігура пануе ў карціне, да каноніка звяртаюцца Маці Боская і Святы Данат, якога прадстаўляе мадонне Святы Георгій — патрон заказчыка. Вобразы ўдзельнікаў сцэны набываюць матэрыяльную значнасць, яны не самапаглыбленыя, а ўступаюць у маўклівы дыялог са светам.[7]