Ян Уладзіслаў Бжастоўскі (1646 — 29 верасня 1710) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян троцкі (1705—1710).
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.
Пісар вялікі літоўскі у 1672—1698, рэферэндар вялікі літоўскі у 1681—1705, кашталян троцкі з 1705; староста субоцкі з 1669, азяцкі з 1674, мядзельскі, даўгоўскі, аранскі, быстрыцкі. 3 1674 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. Удзельнічаў у вайне шляхты супраць Сапегаў.
Ян Уладзіслаў быў жанаты з дачкой Віктара Канстанціна Млечкі Канстанцыяй і меў з ёй двух сыноў:
Таксама меў 4 дачок: