wd wp Пошук:

Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крышпін-Кіршэнштэйн. Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн (? — 1704)  — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Крышпінаў-Кіршэнштэйнаў. Сын Гераніма і Ганны з Млоцкіх, дачкі аршанскага старосты Андрэя Млоцкага.

У 1674 годзе на элекцыйным сойме прызнаў абранне Яна Сабескага на каралеўскі прастол. Пасол на соймы 1688, 1688—1689, 1690, 1692—1693 (яго маршалак), 1693 гадоў.

Пісар польны літоўскі ў 1683—1698 гадах, ваявода віцебскі з 1695 года; стараста шарашоўскі, пуньскі; У 1691 годзе ўдзельнічаў у паходзе супраць туркаў.

Належаў да каралеўскай групоўкі ў Вялікім Княстве Літоўскім, выступаў супраць Сапегаў. На сойме 1695 года Сапегі паспрабавалі выгнаць яго з пасольскай ізбы і не дазволілі яму заняць пасаду соймавага маршалка. Гэта прывяло да зрыву сойма. Кароль Ян Сабескі, жадаючы ўзнагародзіць яго за вернасць, у 1695 годзе надаў яму пасаду віцебскага ваяводы.

У 1696 годзе Сапегі інспіравалі дэкрэт Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, быццам Крышпіны-Кіршэнштэйны не шляхта і не маюць правоў займаць годнасці і ўрады. Пры садзейнічанні каралевы Марыі Казіміры арганізаваў канфедэрацыю войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Разам з братам Янам Геранімам узначальваў антысапегаўскі рух у Жамойці. Пазней прымірыўся з Сапегамі, якія прызналі яго шляхецкае паходжанне.

Падтрымаў абранне на трон Аўгуста ІІ. 20 ліпеня 1697 года ён вітаў у Тарноўскіх Гурах новага польскага караля Аўгуста Моцнага ад імя ўрада Вялікага Княства Літоўскага.

Творчасць

Аўтар кнігі «Паважнасць розуму, альбо Палітычная навука падчас злых намераў» («Stateczność umysłu albo Nauka polityczna podczas złych umysłów», Варшава, 1769).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Крышпіны-Кіршэнштэйны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1673 годзе
Катэгорыя·Крышпіны-Кіршэнштэйны
Катэгорыя·Старосты шарашоўскія
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты пунскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Пісары польныя літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1704 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай