wd wp Пошук:

Віктар Канстанцін Млечка

Віктар (Віктарын) Канстанцін Млечка (? — да 23 чэрвеня 1679) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Генеральны староста жамойцкі (з 1670).

Біяграфія

Паходзіў з роду Млечкаў, сын Яна Млечкі, жамойцкага земскага суддзі.

Спачатку вызнаваў кальвінізм, пасля перайшоў у каталіцтва. Служыў пры двары Уладзіслава IV, струкчашы каралеўскі ў 1643, жамойцкі падстароста з 1643, падсудак земскі з 1645, суддзя з 1652, староста з 1670. Пасол на соймы 1648, 1649.

Падпісаў акт Кейданскай уніі 1655 са Швецыяй. У 1656 далучыўся да антышведскага паўстання ў Жамойці, пад Біржамі абраны генеральным палкоўнікам жамойцкага паспалітага рушэння, асабіста камандаваў гусарскай харугвай.

Абраны паслом на соймы 1658, 1661 (на іх прызначаны ў Скарбовы трыбунал Вялікага Княства Літоўскага), 1667, 1668, 1669, 1670. Падтрымліваў групоўку Пацаў.

Валодаў маёнткамі ў Жамойці, Халопенічамі ў Аршанскім павеце.

Быў жанаты з Соф’яй Ісайкоўскай, дачкой вялікага лоўчага літоўскага Караля Пятра Далмата-Ісайкоўскага. Іх дачка Канстанцыя выйшла за троцкага кашталяна Яна Уладзіслава Бжастоўскага і прынесла таму ў пасаг маёнткі сваёй маці, у тым ліку Мосар.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Старосты жамойцкія
Катэгорыя·Падстаросты жамойцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Падсудкі жамойцкія
Катэгорыя·Млечкі (род)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Суддзі земскія жамойцкія