wd wp Пошук:

Ян Новак-Езяранскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новак.

Радыё Свабода

Ян Новак-Езяранскі (польск.: Zdzisław Antoni Jan Nowak-Jeziorański; 3 кастрычніка 1914 — 20 студзеня 2005) — польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа, які быў яе дырэктарам цягам 25 гадоў, «вораг № 1 уладаў Польскай Народнай Рэспублікі»[крыніца?], антыкамуніст, актывіст польскай Арміі Краёвай падчас Другой сусветнай вайны.

Прозвішча і мянушкі

Пры народзінах атрымаў імя Zdzisław Antoni Jeziorański. А імя Jan Nowak стала яго журналісцкім псеўданімам на Радыё Свабода. Іншыя псеўданімы: Jan Kwiatkowski і Adalbert Kozlowski.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміста, дзе па сканчэнні працаваў асістэнтам. На пачатку вайны, у 1939 годзе, Ян Новак-Езяранскі трапіў у нямецкі палон, аднак здолеў уцячы, браў удзел у Варшаўскім паўстанні, шмат разоў, рызыкуючы жыццём, перавозіў лісты ад польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане ў акупаваную Польшчу.

Езяранскі пачаў журналісцкую кар’еру ў 1948 годзе ў брытанскай Бі-Бі-Сі, потым пераехаў у Мюнхен, дзе кіраваў польскай службага Саветаё Свабодная Еўропа амаль 25 гадоў (з 1952 да 1976). Пасля пераехаў у ЗША, дзе быў кансультантам Рады Бяспекі гэтай краіны ў час прэзідэнцтва Джымі Картэра і Рональда Рэйгана.

У 1989 годзе ўпершыню пасля сканчэння Другой сусветнай вайны прыехаў у Польшчу, дзе яго віталі як нацыянальнага героя.

Ян Новак-Езяранскі да канца жыцця не развітваўся з журналістыкай, шмат пісаў, браў удзел у грамадскім жыцці.

Ян Новак-Езяранскі цікавіўся праблемамі Беларусі. Так, напрыклад, у амаль 90-гадовым узросце ён пабываў у Беларусі, у 2003 годзе напісаў у газету «Gazeta Wyborcza» артыкул пад назвай «Абудзіць Беларусь», у якім пісаў, што галоўнымі праблемамі Беларусі ёсць русіфікацыя, вынішчэнне беларускай самасвядомасці і адсутнасць у апазіцыйных сіл магчымасцей данесці свае погляды да ўласнага народа.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Jan Nowak // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  5. Jan Nowak-Jeziorański (właśc. Zdzisław Jeziorański) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123667321 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  7. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Познані
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гдыні
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Журналісты Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі Варшаўскага паўстання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Уроцлава
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта