Ян Мікалай Хадкевіч (14 снежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад’ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).
З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)[1].
У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей:
Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.
У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве[1].
У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.
У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.
Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.