Ян Любсевіч (польск.: Jan Lubsiewicz, лац.: Joannes Lubsiewicz; 21 чэрвеня 1758, Сандамірскае ваяводства — 14 мая 1826, Старая Весь, Галічына[1]) — святар і педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 24 жніўня 1780 г. у Полацку і стаў адным з першых навіцыяў (паслушнікаў) навіцыяту, які быў урачыста адкрыты ў горадзе 2 лютага 1780 г.[2] У 1788 г. у Полацку высвечаны на ксяндза. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў калегіумах Полацка (1791—1792) і Віцебска (1792—1795). Прэфект школ і прапаведнік у Магілёве (1795—1796), Полацку (1796—1799), Віцебску (1799—1802) і Пецярбургу. З 1810 па 1813 гг. — рэктар Магілёўскага езуіцкага калегіума, а ў потым рэктар і магістр навіцыяту ў Пушы (1813—1819) і Ужвальдзе (1819—1820)[1].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) паехаў на Галічыну. Віцэ-рэктар у Цярнопалі (1821—1822), віцэ-рэктар і намеснік магістра навіцыяту ў Старой Весі (1822—1826)[1].