wd wp Пошук:

Ян Любсевіч

Ян Любсевіч (польск.: Jan Lubsiewicz, лац.: Joannes Lubsiewicz; 21 чэрвеня 1758, Сандамірскае ваяводства — 14 мая 1826, Старая Весь, Галічына[1]) — святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 жніўня 1780 г. у Полацку і стаў адным з першых навіцыяў (паслушнікаў) навіцыяту, які быў урачыста адкрыты ў горадзе 2 лютага 1780 г.[2] У 1788 г. у Полацку высвечаны на ксяндза. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў калегіумах Полацка (1791—1792) і Віцебска (1792—1795). Прэфект школ і прапаведнік у Магілёве (1795—1796), Полацку (1796—1799), Віцебску (1799—1802) і Пецярбургу. З 1810 па 1813 гг. — рэктар Магілёўскага езуіцкага калегіума, а ў потым рэктар і магістр навіцыяту ў Пушы (1813—1819) і Ужвальдзе (1819—1820)[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) паехаў на Галічыну. Віцэ-рэктар у Цярнопалі (1821—1822), віцэ-рэктар і намеснік магістра навіцыяту ў Старой Весі (1822—1826)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 126.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1758 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1826 годзе