wd wp Пошук:

Ян Зомер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ян Зомер (ням.: Yann Sommer; нар. 17 снежня 1988) — швейцарскі футбаліст, брамнік мёнхенгладбахскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі. Ігрок неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Швейцарыі, перш чым выправіўся ў Германію. У нацыянальнай камандзе дэбютаваў у 2012 годзе і з цягам часу стаў брамнікам нумарам адзін у краіне, выступаючы са зборнай на еўрапейскіх і сусветных першынствах.

Клубная кар’ера

Прайшоў школы некалькіх невялікіх клубаў, перш чым далучыўся да акадэміі «Базеля» ў 2003 годзе. Першы прафесійны кантракт падпісаў з клубам у 2005 годзе, стаўшы асноўным брамнікам юнацкай каманды клуба. У 2007 годзе падоўжыў кантракт і адразу адправіўся ў «Вадуц» згодна з арэндным пагадненнем паміж клубамі. З цягам часу Зомер стаў першым брамнікам, праводзячы ў сезоне ўсё больш матчаў у браме каманды. Дэбютаваў у Суперлізе за «Вадуц» 20 ліпеня 2008 года ў пераможным матчы супраць «Люцэрна» (2:1). У студзені 2009 года Зомер быў адкліканы ў «Базель» праз тое, што асноўны брамнік клуба Франка Кастанса атрымаў траўму[4]. У шэрагах «Базеля» ігрок дэбютаваў 7 студзеня ў матчы супраць «Янг Бойза», дзе базельскі клуб атрымаў паражэнне з лікам 3:2. Адгуляўшы 6 гульняў у астатніх сустрэчах сезона, Зомер далучыўся да «Грасхопера», зноў на правах арэнды. Па вяртанні ў Базель футбаліст падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, але стаў толькі другім брамнікам каманды. Зомер дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасня 2011 года ў матчы супраць румынскага «Ацэлула», у якім швейцарцы выйгралі з лікам 2:1[5]. Менавіта ў гэты ж час брамнік трывала заняў месца ў браме, а паводле вынікаў сезона разам з клубам здабыў як кубак краіны, гэтак і дамогся перамогі ў чэмпіянаце[6]. Наступныя гады адзначаюцца надзейнай гульнёй Зомера, які ўжо нікому не аддаў месца ў стартавым складзе.

10 сакавіка 2014 года Зомер падпісаў пяцігадовы кантракт з нямецкай «Барусіяй» з Мёнхенгладбаха[7]. Швейцарац быў выкліканы дзеля замены Марка-Андрэ тэр Штэгена, які далучыўся да «Барселоны»[8]. У першым сезоне Зомера ў клубе гладбахскі клуб заняў 3-е месца ў Бундэслізе, што стала найвышэйшым клубным дасягненнем з 1978 года[9]. Па заканчэнні сезона брамнік быў названы найлепшым іграком клуба ў сезоне. Аднак, ужо ў наступным сезоне Зомер зрабіў некалькі крытычных памылак, які прывялі да паражэнняў ад дортмундскай «Барусіі» ў чэмпіянаце і «Севільі» ў Лігі чэмпіёнаў.

Міжнародная кар’ера

Зомер дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі 30 мая 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі, які праходзіў у Люцэрне і скончыўся паражэннем гаспадароў з лікам 0:1. На чэмпіянат свету 2014 года брамнік упершыню трапіў у заяўны спіс зборнай[10]. Разам з партнёрамі па Бундэслізе Раманам Бюркі і Марвінам Гіцам ігрок быў уключаны ў заяўку Швейцарыі на чэмпіянат Еўропы 2016. Зомер нарэшце стаў першым брамнікам і правёў усе чатыры матчы зборнай на еўрапейскім турніры[11].

Дасягненні

«Вадуц»:

«Базель»:

Зноскі

  1. Yann Sommer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. YANN SOMMER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Yann Sommer // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. "«Costanzo: „Sommer ist einer der besten Goalies“» Архівавана 24 сакавіка 2012.. Sport.
  5. «FC Basel mit Glück zum 2:1 — Sieg». Tagblatt.
  6. «Matchtelegram FC Basel 1893 5:3 FC Luzern». Football.
  7. «Yann Sommer wechselt auf die neue Saison zu Borussia Mönchengladbach» Архівавана 23 мая 2014.. FC Basel 1893.
  8. «Yann Sommer als Nachfolger für ter Stegen in Mönchengladbach gefunden» Архівавана 16 жніўня 2016.. Hannoversche Allgemeine Zeitung.
  9. «History of the club Borussia Mönchengladbach». Score Shelf.
  10. «Das 23-Mann-Aufgebot der Schweiz». Football.
  11. «UEFA EURO 2016 — Switzerland». UEFA.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ігракі ФК Грасхопер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Во
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Базель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вадуц
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Швейцарыі