.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ян Зомер (ням.: Yann Sommer; нар. 17 снежня 1988) — швейцарскі футбаліст, брамнік мёнхенгладбахскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі. Ігрок неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Швейцарыі, перш чым выправіўся ў Германію. У нацыянальнай камандзе дэбютаваў у 2012 годзе і з цягам часу стаў брамнікам нумарам адзін у краіне, выступаючы са зборнай на еўрапейскіх і сусветных першынствах.
Прайшоў школы некалькіх невялікіх клубаў, перш чым далучыўся да акадэміі «Базеля» ў 2003 годзе. Першы прафесійны кантракт падпісаў з клубам у 2005 годзе, стаўшы асноўным брамнікам юнацкай каманды клуба. У 2007 годзе падоўжыў кантракт і адразу адправіўся ў «Вадуц» згодна з арэндным пагадненнем паміж клубамі. З цягам часу Зомер стаў першым брамнікам, праводзячы ў сезоне ўсё больш матчаў у браме каманды. Дэбютаваў у Суперлізе за «Вадуц» 20 ліпеня 2008 года ў пераможным матчы супраць «Люцэрна» (2:1). У студзені 2009 года Зомер быў адкліканы ў «Базель» праз тое, што асноўны брамнік клуба Франка Кастанса атрымаў траўму[4]. У шэрагах «Базеля» ігрок дэбютаваў 7 студзеня ў матчы супраць «Янг Бойза», дзе базельскі клуб атрымаў паражэнне з лікам 3:2. Адгуляўшы 6 гульняў у астатніх сустрэчах сезона, Зомер далучыўся да «Грасхопера», зноў на правах арэнды. Па вяртанні ў Базель футбаліст падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, але стаў толькі другім брамнікам каманды. Зомер дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасня 2011 года ў матчы супраць румынскага «Ацэлула», у якім швейцарцы выйгралі з лікам 2:1[5]. Менавіта ў гэты ж час брамнік трывала заняў месца ў браме, а паводле вынікаў сезона разам з клубам здабыў як кубак краіны, гэтак і дамогся перамогі ў чэмпіянаце[6]. Наступныя гады адзначаюцца надзейнай гульнёй Зомера, які ўжо нікому не аддаў месца ў стартавым складзе.
10 сакавіка 2014 года Зомер падпісаў пяцігадовы кантракт з нямецкай «Барусіяй» з Мёнхенгладбаха[7]. Швейцарац быў выкліканы дзеля замены Марка-Андрэ тэр Штэгена, які далучыўся да «Барселоны»[8]. У першым сезоне Зомера ў клубе гладбахскі клуб заняў 3-е месца ў Бундэслізе, што стала найвышэйшым клубным дасягненнем з 1978 года[9]. Па заканчэнні сезона брамнік быў названы найлепшым іграком клуба ў сезоне. Аднак, ужо ў наступным сезоне Зомер зрабіў некалькі крытычных памылак, які прывялі да паражэнняў ад дортмундскай «Барусіі» ў чэмпіянаце і «Севільі» ў Лігі чэмпіёнаў.
Зомер дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі 30 мая 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі, які праходзіў у Люцэрне і скончыўся паражэннем гаспадароў з лікам 0:1. На чэмпіянат свету 2014 года брамнік упершыню трапіў у заяўны спіс зборнай[10]. Разам з партнёрамі па Бундэслізе Раманам Бюркі і Марвінам Гіцам ігрок быў уключаны ў заяўку Швейцарыі на чэмпіянат Еўропы 2016. Зомер нарэшце стаў першым брамнікам і правёў усе чатыры матчы зборнай на еўрапейскім турніры[11].
«Вадуц»:
«Базель»: