wd wp Пошук:

Ян Вайніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайніловіч. Ян Вайніловіч (польск.: Jan Woyniłłowicz; 1767 — 29 снежня 1844) — ураднік і дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Адама Вайніловіча, абознага, канюшага, суддзі земскага і падкаморага новагародскага, і Караліны з Сулістроўскіх.

Хрышчаны 4 студзеня 1767 года. На варшаўскім сойме 1788 года быў абраны асэсарам задворна-асэсарскага суда ВКЛ у Вільні, дэпутат вывадовы Мінскага ДДС (1794), падкаморы Слуцкага павета з 1797 па 1806 г. (указ імператара Паўла І), старшыня Мінскага гранічнага апеляцыйнага суда (1814), сябра камісіі па разбору даўгоў князя Дамініка Радзівіла ў Вільні ў 1815—1827 гг.

Сям’я

У шлюбе з Фартунатай Евай з графоў Гюнтэр фон Гільдэнсгайм (пам. 1828 г.), паводле А. Касіньскага — дачкой Міхала Гюнтэра і Канстанцыі з Валадковічаў. Дзеці:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Вайніловічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1844 годзе